Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кастра, Чавес і Лукашэнка – сімвалы выбарчай кампаніі КПРФ
15:41, 11/07/2007

Расейскія камуністы лічаць сімваламі думскай выбарчай кампаніі, якая мае быць, пастаяннага кубінскага лідэра Фідэля Кастру, прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса і Аляксандра Лукашэнку, што адрозніваюцца жорсткай рыторыкай у адрас Захаду.

"Тут і кубінскі лідэр Фідэль Кастра, тут і прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес, у гэтым шэрагу і Аляксандр Лукашэнка. Не парушаючы закон, мы будзем звяртацца да іх выяў", – сказаў РІА “Новости” намеснік старшыні ЦК КПРФ Іван Мельнікаў, пералічваючы тыя фігуры, якія, на яго думку, можна назваць "сімваламі" выбарчай кампаніі КПРФ.

На яго думку, у прытомнасці выбаршчыка гэтыя людзі непарыўна звязваюцца толькі з КПРФ, "і сваёй паспяховай практычнай дзейнасцю даказваюць слушнасць нашай палітычнай і эканамічнай платформы".

Мельнікаў нагадаў, што сярод прыхільнікаў КПРФ шмат вядомых людзей, якія, у адрозненне ад вышэйназваных асоб, могуць і будуць браць удзел у выбарах.

"Я б падзяліў іх на тры групы: палітыкі, агітатары і сімвалы. "Палітыкі" – гэта тыя, хто не толькі стане прапагандысцкім сцягам КПРФ на выбарах, але і адначасова зойме вядучыя пазіцыі ў спісах", – сказаў ён.

У гэтую "групу", па словах Мельнікава, трапляе нобелеўскі лаўрэат Жарэс Алфёраў, "касманаўты-палітыкі" Святлана Савіцкая і Віталь Севасцьянаў, а таксама камуніст, кандыдат у прэзідэнты на выбарах у 2004 году Мікалай Харытонаў.

"Агітатарамі" Мельнікаў называе тых прыхільнікаў КПРФ, асобы якіх будуць на агітацыйных матэрыялах партыі. Гэта, у прыватнасці, рэжысёры Мікалай Губенка і Уладзімір Бортка, а таксама шасціразовая алімпійская чэмпіёнка па лыжных гонках Любоў Ягорава.

"Абодва (Губенка і Бортка) добра валодаюць майстэрствам растлумачыць сутнасць цяперашняй улады ў вобразах, даць ацэнку з пункту гледжання расейскай культуры з яе класічным разуменнем грамадскіх і чалавечых каштоўнасцяў", – упэўнены Мельнікаў. Ён лічыць, што галоўная якасць, якая аб’ядноўвае гэтых людзей – паслядоўнасць.

"Ніхто з пералічаных не скакаў з партыі ў партыю кожнае скліканне Думы толькі дзеля таго, каб патрапіць у дэпутацкае крэсла", – дадаў намеснік старшыні ЦК КПРФ.

Выбары ў Дзярждуму пройдуць у снежні 2007 года.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: