Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крэмль плануе замяніць кіраўніцтва тэлеканалаў яшчэ да выбараў 17:05, 11/07/2007
Крэмль плануе замяніць кіраўніцтва трох галоўных федэральных тэлеканалаў – "Першага", "Расеі" і НТВ – яшчэ да выбараў, сцвярджае штотыднёвік “Собеседник”у калонцы чутак. Паводле дадзеных выдання, Уладзіміра Кулісцікава на НТВ заменіць тэлевядучы Уладзімір Салаўёў, Алега Дабрадзеева на "Расеі" пацясніць Наталля Чапліна (жонка кіраўніка наркакантролю Віктара Чаркесава; яна ўдзельнічала ў стварэнні ІА "Росбалт"), а Канстанціна Эрнста на "Першым" нібыта зможа пасунуць Міхаіл Ляонцьеў, які стаў нядаўна галоўным рэдактарам часопіса “Профиль”.
Пры гэтым часопіс ніяк не адказвае на пытанне, навошта трэба замяняць лаяльных і піаршчыкаў, якія ўжо зарэкамендавалі сябе, на галоўных каналах. "А навошта Вешнякова напярэдадні выбараў памянялі на Чурава? Хіба ён быў менш лаяльны? Не, такое рашэнне не толькі рэальнае, але і цалкам апраўданае. І адбудзецца гэта як раз перад выбарамі. Ва ўсякім разе, сапраўды магу сказаць, што лёс гендырэктара "Першага канала" ўжо вырашаны. У астатніх ён пакуль пад пытаннем", – растлумачыў выданню ананімны "вядомы расейскі паліттэхнолаг".
Як сцвярджае выданне, магчымую адстаўку ўлады падсаладзілі серыяй узнагарод, якія акулам тэлебізнэсу ўручылі ў амаль сакрэтным становішчы. Што за ўзнагароды атрымалі мэнэджэры, не ўдакладняецца. Раней СМІ паведамлялі, што на цырымоніі ўзнагароджвалі журналістаў, а не ўпраўленцаў.