Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Маладафронтаўца» накiравалi ў псiхушку 14:22, 11/07/2007
Пераслед актывiстаў незарэгiстраванага “Маладога фронту” працягваецца. На сённяшнi дзень супраць актывiстаў заведзены дзве крымiнальныя справы па “папулярным” у такiх выпадках артыкуле — “дзейнасць ад iмя незарэгiстраванай арганiзацыi”.
Днямi ў суд Салiгорскага раёна перададзена крымiнальная справа лiдэра салiгорскага “Маладога фронту” 16-гадовага Iвана Шылы. З хлопца ўзятая падпiска аб нявыездзе. Мяркуецца, што судовы працэс распачнецца на пачатку жнiўня. Нядаўна Iван Шыла азнаёмiўся з матэрыяламi сваёй крымiнальнай справы, якая налiчвае пяць тамоў.
Вось што на гэты конт паведамiў “Народнай волi” прэс-сакратар незарэгiстраванага “Маладога фронту” Барыс Гарэцкi: “Падчас правядзення следчых мерапрыемстваў у Iвана Шылы быў забраны камп`ютэр. У ягонай крымiнальнай справе фiгуруюць разнастайныя раздрукоўкi з сайтаў ”Маладога фронту". Акрамя таго, у справе маюцца аўдыёкасеты з размовамi Iвана Шылы за пэўны час. Аднак нiякага дакумента, якi б санкцыянаваў праслухоўванне ягоных тэлефонных размоў, няма. Шыла, аднак, мяркуе, што пры неабходнасцi такая паперка з`явiцца".
Падобная крымiнальная справа з`явiлася ў дачыненнi да яшчэ аднаго актывiста “Маладога фронту” — Яраслава Грышчэнi. Днямi ён хадзiў па позве ў Баранавiцкую раённую пракуратуру. Следчая Юлiя Аскальдовiч паведамiла хлопцу, што расследаванне ягонай крымiнальнай справы працягнута на два месяцы. “Спадзяюся, што мая ”крымiналка" да суда не дойдзе. Мяркую, што гэта чарговая спроба запужаць палiтычна актыўную моладзь, якая, нягледзячы нi на што, працягвае барацьбу з гэтым рэжымам. Калi ўсё ж такi мяне iзалююць, то я ўпэўнены, што на маё месца прыйдуць дзесяць новых людзей", — сказаў Грышчэня.
Акрамя таго, Яраслаў Грышчэня паведамiў, што следчая Аскальдовiч запатрабавала для яго псiхiятрычнай экспертызы. “З чым гэта звязана, я пакуль не здагадваюся, але экспертызу праходзiць буду. Мне прызначылi два нейкiя даследаваннi. Акрамя двух псiхiятраў, са мной у ”псiхушку" пойдзе i следчая. Больш нiкога да гэтай працэдуры яны дапускаць не збiраюцца", — паведамiў маладзёжны актывiст.
Вядома, што па справах Iвана Шылы i Яраслава Грышчэнi дапытвалi iншых маладафронтаўцаў — Змiцера Федарука i Змiцера Дашкевiча, якi i так адбывае пакаранне. Як паведамiў прэс-сакратар “Маладога фронту” Барыс Гарэцкi, чарговая спроба зарэгiстраваць маладзёжную арганiзацыю поспеху не мела: “На пачатку тыдня чыноўнiкi Мiнiстэрства юстыцыi вусна паведамiлi, што ”Малады фронт" зарэгiстраваны не будзе. Прычым у мiнулы раз Мiнюст указаў нам на хiбы ў нашай дакументацыi. Мы ўсе iх выправiлi. Пакуль пiсьмовага адказу няма — прадстаўнiкi мiнiстэрства абяцаюць яго падрыхтаваць цягам блiжэйшага часу. Атрымаўшы адказ, мы будзем звяртацца ў суд, бо лiчым, што законных падстаў для адмовы ў рэгiстрацыi ў Мiнюста не было".