Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Шэйман з`ехаў да Чавеса
11:47, 11/07/2007

Беларусь і Венесуэла маюць намер выпрацаваць сумесныя меры, накіраваныя на падвышэнне эфектыўнасці беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва, і надаць яму неабходную дынаміку. Гэта асноўная мэта распачатага афіцыйнага візіту ў Венесуэлу беларускай урадавай дэлегацыі на чале з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Віктарам Шэйманам.

Як паведамляе БелТА, у складзе беларускай дэлегацыі – кіраўнікі і спецыялісты галіновых міністэрстваў і найбуйнейшых айчынных прадпрыемстваў.

Венесуэльскі бок надае прыярытэтнае значэнне супрацоўніцтву з Беларуссю. Гэта паказалі вынікі ўжо першых перамоваў, праведзеных Віктарам Шэйманам з міністрам базавай і горнаруднай прамысловасці Венесуэлы Хасэ Канам, міністрам энергетыкі і нафты Рафаэлем Рамірасам, міністрам інфраструктуры Хасэ Кабеллам, міністрам жылля і жылога асяроддзя Рамонам Карсалесам, міністрам абароны Ранхелем Брысеньё і іншымі афіцыйнымі асобамі, падкрэслілі ў прэс-цэнтры дзяржсакратарыята Савета бяспекі.

Венесуэла гатовая актыўна вырашаць пытанні набыцця беларускай прадукцыі, а таксама стварэння на сваёй тэрыторыі сумесных прадпрыемстваў па здабычы нафты, вытворчасці аўтатрактарнай, дарожнай, кар`ернай і бытавой тэхнікі, будаўнічых матэрыялаў і іншых вытворчасцяў, у тым ліку ў сферы паслуг.

На думку спецыялістаў, Венесуэла сёння мае вострую патрэбу ў шырокім спектры прадукцыі і тэхналогіях, што вырабляюцца беларускім народна-гаспадарчым комплексам. Кіраўніцтвам абедзвюх краін падчас перамоваў у Менску ў чэрвені дасягнутая дамоўленасць аб правядзенні ў лістападзе–снежні гэтага года буйнамаштабнай нацыянальнай выставы Беларусі ў Венесуэле з мэтай прэзентацыі беларускай прадукцыі. Падчас візіту плануецца абмеркаваць усе тэхнічныя і арганізацыйныя пытанні практычнай рэалізацыі дадзенага праекту.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: