Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 1112 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На палітвязьня могуць завесьці крымінальную справу
10:27, 11/07/2007

Начальнік Магілёўскай спэцкамэндатуры падпалкоўнік Аляксандар Ламаза нагадаў Артуру Фінькевічу пра тое, што на яго як злоснага парушальніка рэжыму могуць завесьці крымінальную справу і зьмяніць месца адбываньня пакараньня.

Паводле палітвязьня, начальнік спэцкамэндатуры папярэдзіў яго пасьля спатканьня зь праваабаронцай Людмілай Гразновай і публікацыяй пра ягоны побыт на “хіміі” ў газэце “Свободные новости плюс”. У публікацыі між іншым згадвалася пра Фінькевічаву грамадзкую дзейнасьць, якой займаецца палітвязень, знаходзячыся на “хіміі”, паведаміла "Радыё Свабода".

Артур Фінькевіч зазначае, што кіраўніцтва спэцкамэндатуры шукае падставаў, каб адправіць яго "на зону". Гэтым разам паспрабавала выкарыстаць публікацыю ў “Свободных новостях плюс”. У спэцкамэндатуры грамадзкую дзейнасьць на “хіміі” лічаць парушэньнем рэжыму.

4 чэрвеня Артуру Фінькевічу адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні.

У траўні 2006 году актывіста арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за графіці палітычнага зьместу. Ад 29 чэрвеня 2006 году ён адбывае пакараньне ў магілёўскай спэцкамэндатуры. Сёлета ў сьнежні палітвязень мае выйсьці на волю.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: