Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускі ксёндз удастоены высокай узнагароды Ватыкана 18:04, 11/07/2007
Ордэна “За заслугі перад касцёлам і святым пасадам” удастоены настаяцель барысаўскага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз Юзэф Петушко. Найсвяцейшая ўзнагарода ўручаная айцу Юзэфу ў нядзелю падчас ранішняй імшы.
Уручыў ордэн барысаўскаму ксяндзу Апостальскі нунцый архібіскуп Марцін Відовіч – амбасадар Ватыкана ў Беларусі. Ва ўрачыстасці ўзялі ўдзел апостальскі адміністратар Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоній Дзям’янка, святары найбліжэйшых парафій і вернікі.
Папскі ордэн уручаецца за выключныя заслугі ў служэнні Касцёлу і Святому Айцу. Знак прадстаўляе сабою залаты крыж на бела-жоўтай стужцы.
Барысаўскія каталікі ў сакавіку разам з Бацькам Юзэфам адзначылі 50-годдзе з дня пасвячэння і служэння Царквы. Больш як 17 гадоў свайго жыцця ён аддаў служэнню барысаўскай парафіі, заслужыў прызнанне і любоў вернікаў і святароў іншых канфесій, паведамляе «Барысаў Электронны».