Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Будаўніцтва АЭС у Беларусі турбуе Еўропу
15:52, 13/07/2007

Беларусь, перш чым прыступіць да будаўніцтва атамнай электрастанцыі, павінна падпісаць дадатковыя дамовы аб нераспаўсюджанні ядзерных тэхналогій у рамках МАГАТЭ, заявіла на прэс-канферэнцыі ў Менску Надзвычайная і Паўнамоцная амбасадарка Францыі ў Беларусі Мірей Мюссо.

Амбасадарка адзначыла, што ў канцы мінулага года ў Францыю накіроўвалася дэлегацыя беларускіх экспертаў для вывучэння функцыянавання атамных станцый у Францыі і папярэдніх перамоваў з кампаніяй AREVA.

Надзвычайная і Паўнамоцная амбасадарка Францыі ў Беларусі Мірэй Мюссо таксама закранула пытанне адмены прэферэнцый ЕЗ для Беларусі. Дыпламат спадзяецца, што дыялог паміж Беларуссю і Еўразвязам па пытаннях захавання правоў прафсаюзаў будзе працягнуты і сістэма прэферэнцый будзе адноўленая.

"Гэта не капрыз з боку ЕЗ (з 22 чэрвеня гэтага года Беларусь выключаная з абагульненай сістэмы прэферэнцый ЕЗ), а следства незахавання абавязальніцтваў, прынятых на сябе ў рамках Міжнароднай арганізацыі працы", – заявіла амбасадарка.

У Беларусі, па словах М.Мюссо, Еўропа чакае прытрымлівання да гэтых прынцыпаў, як свабода слова, сходаў волевыяўлення. "З нашага пункту гледжання, Беларусь, якая так шмат пакутавала ў сваёй гісторыі ад таталітарызму і тыраніі, павінна рухацца ў кірунку дэмакратыі. Траціна насельніцтва Беларусі загінула, абараняючы дэмакратычныя прынцыпы. Дэмакратыя – сутнасць Еўропы. Мы лічым, што Беларусь прывязаная да дэмакратычных прынцыпаў, і мы будзем рухацца разам", – сказала амбасадарка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: