Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускія прадпрыемствы хочуць працаваць у Еўропе
10:44, 13/07/2007

«Мы маем добрую кан’юнктуру на Захадзе і пакуль ня бачым патрэбы пераарыентацыі на Ўсход. Пераход да сусьветных цэнаў на энэрганосьбіты будзе толькі на карысьць айчынным вытворцам. Годзе жыць на халяву, мы ня горшыя за Захад, які даўно працуе ў такіх умовах», – заявіў генэральны дырэктар вытворчага аб’яднаньня Мікалай Андрыянаў на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай Дню мэталюрга..

Комплекс гарачакатаных бясшвовых трубаў на базе Беларускага мэталюргічнага заводу пабудавалі менш, чым за два гады, піша “Наша Ніва”. Гэта ўдвая хутчэй, чым у Кітаі. Дзеля гэтага з дазволу Саўміну давялося весьці паралельна праектаваньне, узьвядзеньне комплексу і мантажаваньне абсталяваньня. Праект каштаваў $270 млн. 80% абсталяваньня імпартавана зь Нямеччыны. Заплянаваная магутнасьць вытворчасьці – да 250 тыс. тон трубаў у год.

Попыт на новую прадукцыю БМЗ высокі: трубы, якую маюць вырабіць да зімы, ужо раскупленыя наперад. Гэта дазволіць скараціць тэрмін акупальнасьці праекту на год. 88% адсоткаў трубаў прададуць за мяжу, зь іх толькі 26% у Расею.

Паводле кіраўніка аб’яднаньня, кіраўніцтва расейскай Аб’яднанай трубнай кампаніі наведалася ў Жлобін і па выніках візыту прапанавала сваё пасярэдніцтва ў продажы беларускай прадукцыі, аднак атрымала адмову. «Мы маем добрую кан’юнктуру на заходнім рынку і пакуль ня бачым патрэбы пераарыентацыі на Ўсход» – падкрэсьліў М.Андрыянаў. Новы комплекс мае забясьпечыць каля 5% сусьветнага попыту на бясшвовыя трубы. Такая прадукцыя запатрабаваная ў нафтахімічнай, машынабудаўнічай прамысловасьці, у камунальнай гаспадарцы.

У ходзе прэс-канфэрэнцыі кіраўнік БМЗ падзякаваў кіраўніцтва краіны за «мудрае рашэньне аб’яднаць мэталюргічныя прадпрыемствы Беларусі ў адзін комплекс». Ад студзеня 2006 г. Вытворчае аб’яднаньне «Беларускі мэталюргічны завод» злучыла ў сабе РУП «Беларускі мэталюргічны завод» (Жлобін), ААТ «Магілёўскі мэталюргічны завод», РУП «Рэчыцкі завод мэталавырабаў», ААТ «Завод швейных машынаў» (Ворша). Па словах кіраўніка аб’яднаньня М. Андрыянава, такое гуртаваньне дала за паўтара году сумеснай дзейнасьці $12,5 мільёнаў дадатковага прыбытку.

У 2006 г. назіраўся рост вытворчасьці ў памеры 15% у параўнаньні з 2005 г. Супольна было выпушчана прадукцыі на $1,17 млрд, зь іх на жлобінскі завод прыпала $1,08 млрд, на рэчыцкі $60 млн і на магілёўскі $30 млн. Па выніках 2007 г. плянуецца выраб прадукцыі на суму $1,5 млрд, зь якіх $1,4 млрд складзе доля жлобінскага БМЗ.

Цягам першага паўгодзьдзя бягучага году рост экспарту прадукцыі склаў 141%, аб’ём продажаў вырас на 48%, прыбытак ад рэалізацыі вырас удвая, чысты прыбытак – утрая.

Прыбытак на аднаго працаўніка прадпрыемства складае каля $120 тысячаў. На сёньня, напрыклад, Рэчыцкі завод мэталавырабаў выпускае аб’ём прадукцыі параўнальны з аб’ёмам 16 аналягічных расейскіх прадпрыемстваў і ўтрая больш, чым усе ўкраінскія канкурэнты.

Сярод крытэраў посьпеху прадпрыемства на тле істотнага падаражаньня энэргарэсурсаў, гендырэктар БМЗ назваў спрыяльную каньюктуру на сусьветных рынках (між іншым, вайна ў Іраку прынесла дадатковы прыбытак ў памеры 600 тыс. эўра), міжнародны аўтарытэт, якасьць прадукцыі беларускіх вытворцаў. «Мы прадаем сваю прадукцыю даражэй, чым расейцы, ці ўкраінцы дзякуючы вядомасьці нашага брэнду» – паведаміў ён. Наладжаныя кантакты Жлобінскага мэталюргічнага заводу напоўніцу выкарыстоўваюцца цяпер і магілёўскімі і рэчыцкімі вытворцамі. Галоўнымі канкурэнтамі Мікалай Андрыянаў назваў кітайцаў, якія, на яго думку, працуюць лепш за эўрапэйцаў.

У Расеі самы «малады» мэталюргічны завод адчынілі 30 гадоў таму, адзначыў ён. Гендырэктар падкрэсьліў, што хуткі пераход да сусьветных цэнаў на энэрганосьбіты будзе толькі на карысьць айчынным вытворцам: «Годзе жыць на халяву, мы ня горшыя за Захад, які даўно працуе ў такіх умовах».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: