Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расея дасць крэдыт у абмен на вядучыя беларускія прадпрыемствы
13:27, 13/07/2007

Доўг за пастаўкі прыроднага газу, які ацэньваецца прыкладна ў 500 мільёнаў даляраў, Менск павінен аплаціць "Газпрому" да 23 ліпеня. Жорсткія тэрміны пагашэння – толькі адна з акалічнасцяў, якія змушаюць беларускі ўрад актывізаваць намаганні для скарэйшага атрымання расейскага крэдыту. Масква ж вельмі чакае, калі Беларусь пачне прадаваць свае прадпрыемствы. Сярод першачаргоўнікаў расейскія СМІ называюць ААТ "Нафтан", Мазырскі НПЗ, "Палімір", "Белшыну", "Гродна Азот" – менавіта тыя прадпрыемствы, якія даўно патрапілі ў сферу інтарэсаў найперш "Газпрома", "Лукойла", а цяпер сярод прэтэндэнтаў на беларускую ўласнасць называюць і кампанію "Уралкалий".

Тэма выдзялення Менску расейскага крэдыту для аплаты даўгоў за газ была, як магчыма выказаць здагадку, ключавой падчас перамоваў прэм`ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага з кіраўніком Урада РФ Міхаілам Фрадковым, якія адбыліся ў канцы чэрвеня. Нагадаем, што фармальнай падставай для візіту С. Сідорскага стала чарговае паседжанне Саўміна Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі. Перад паседжаннем С. Сідорскі патраціў на абмеркаванне гэтага пытання з М. Фрадковым паўтары гадзіны, піша газета «Белорусы и рынок».

Пры гэтым запытаная Менскам сума крэдыту вырасла, як адзначае расейская газета "Коммерсант" (4 ліпеня 2007 г.), з 1,5 да 2 млрд. USD. Беларускі прэм`ер растлумачыў гэта "трагічным" становішчам беларускай эканомікі пасля змянення на пачатку 2007 года ўмоў паставак расейскіх нафты і газу.

Па словах С. Сідорскага, рост цэнаў на прыродны газ за 4 месяцы прывёў "да росту кошту яго імпарту ў Беларусь больш як на 458 млн. USD. Акрамя таго, беларускі бюджэт у выніку паніжэння экспарту нафты з Расеі на пачатку года недаатрымаў прыкладна 200 млн. USD".

Між іншым віцэ-прэм`ер Віктар Бура, выступаючы перад дэпутатамі ў канцы чэрвеня, ацаніў страты беларускай эканомікі ў студзені – траўні ад уведзеных Расеяй з 1 студзеня пошлін на экспарт нафты ў 430 млн. USD. Да таго ж рэнтабельнасць беларускіх НПЗ, якія летась забяспечвалі ільвіную долю валютных паступленняў краіны за кошт экспарту нафтапрадуктаў, вырабленых з атрыманай па льготнай цане расейскай нафты, звалілася да 1% і пагражае апусціцца да нуля.

Галоўны галаўны боль афіцыйнага Менска сёння –адмоўнае сальда гандлёвага балансу з Расеяй, якое рэзка ўзрасло: па словах С. Сідорскага, яно вырасла з 390 млн. USD у 2006 годзе да 2 млрд. USD у першай палове 2007 года.

У адказ на просьбу Менска аб павелічэнні крэдыту да 2 млрд. USD Масква высунула новыя ўмовы атрымання.

М. Фрадкоў агучыў расейскую пазіцыю: Беларусь здолее атрымаць крэдыт толькі для "замяшчэння касавага разрыву бюджэту". Гэта значыць, яна павінна прадэманстраваць, якія змены ў бюджэтнай палітыцы зробяць крэдыт разавай дапамогай, неабходнасць якой у будучыні адпадзе.

Як адзначае "Коммерсант", перамовы РФ і Беларусі цяпер нагадваюць перамовы МВФ і Расеі ў 90-я гады – тады Расея атрымлівала ад МВФ пры запыце крэдытаў патрабавання аб скарачэнні сацвыдаткаў і празрыстасці эканамічнай палітыкі.

У сувязі з гэтым Расея хацела б атрымаць адказ на пытанне аб будучай прыватызацыйнай стратэгіі Беларусі. Здаецца, што Масква вельмі чакае, калі ж Беларусь пачне прадаваць свае прадпрыемствы. Сярод першачаргоўнікаў расейскія СМІ называюць ААТ "Нафтан", Мазырскі НПЗ, "Палімір", "Белшыну", "Гродна Азот" – менавіта тыя прадпрыемствы, якія даўно патрапілі ў сферу інтарэсаў найперш "Газпрома", "Лукойла", а цяпер сярод прэтэндэнтаў на беларускую ўласнасць называюць і кампанію "Уралкалий".

Па дадзеных “БР”, расейскія кампаніі па-ранейшаму цікавіць прыватызацыя беларускіх НПЗ, нягледзячы на тое, што цяпер яны балансуюць на мяжы нулявой рэнтабельнасці. “Гэтая акалічнасць азначае, што купіць беларускія заводы можна будзе значна танней, чым раней”, – сказаў у гутарцы з карэспандэнтам “БР” прадстаўнік расейскай профільнай кампаніі.

Аднак наўрад ці беларускі прэм`ер меў мандат на правядзенне адпаведных перамоваў з М. Фрадковым. Тым не менш, калі ўмовай выдачы расейскага крэдыту сапраўды стане прыватызацыйны фактар, нельга выключыць, што ў хуткім часе Менск можа пагадзіцца на такія перамовы. Прынамсі, паабяцаць продаж некаторых прадпрыемстваў. Грошы патрэбныя цяпер, а працэдуру прыватызацыі можна расцягнуць надоўга.

Аднак публічна афіцыйны Менск дэманструе ўпэўненасць у заўтрашнім дні – без найменшага намёку на якія-небудзь панічныя настроі.

Больш за тое, як заявіў 30 чэрвеня ў Менску на прэс-канферэнцыі міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка, пераход з 1 ліпеня на поўную аплату кошту прыроднага газу (100 USD/тыс. куб. м) "ніяк не адаб`ецца на сітуацыі ў эканоміцы". Таму што, як заявіў М.Зайчанка, "у нас суб`екты гаспадарання з 1 студзеня цалкам аплачваюць газ".

Нагадаем, што па дамоўленасці з расейскім бокам Беларусь атрымала права на "адаптацыйны перыяд" – цягам 6 месяцаў яна аплачвала 55% кантрактнай цаны на газ. У выніку доўг Беларусі перад "Газпромам" у траўні дасягнуў 400 млн. USD. Раней прадстаўнікі беларускага кіраўніцтва заяўлялі, што краіна спадзяецца да 23 ліпеня знайсці спосаб пагашэння доўгу.

Масква ж, здаецца, пакуль не спяшаецца прыняць да ўвагі "трагічнасць" эканамічнай сітуацыі ў Беларусі.

Першы віцэ-прэм`ер урада Расеі, старшыня савета дырэктараў кампаніі "Газпром" Дзмітрый Мядзведзеў у інтэрв`ю расейскай газеце “Ведомости” 5 ліпеня заявіў наступнае: "Мы не павінны ўжываць эканамічна не апраўданыя схемы нават ва ўгоду такім фундаментальным працэсам, як інтэграцыя".

"Вядома, мы можам дамаўляцца пра нейкія цікавыя варыянты супрацоўніцтва, але ў цэлым трэба прытрымлівацца нармальнага эканамічнага прагматызму. Хіба ўнутры дзяржаў, які ўваходзяць у еўрапейскую супольнасць, пастаўляецца газ на нярынкавых умовах? Ніякіх датацыйных механізмаў не ўжываецца. Так чаму ж мы павінны іх выкарыстоўваць?" – сказаў Д. Мядзведзеў.

"Апошнія дзесяць гадоў мы толькі і рабілі, што гублялі грошы, і ўсё гэта ў датацыйным сяброўскім парадку, – адзначыў першы віцэ-прэм`ер. – Толькі вось нашы партнёры чамусьці гэтага зусім не шануюць. І калі "Газпром" сказаў гэтым краінам, што час рухацца да рынкавых цэнаў, на нас пакрыўдзіліся, сталі дзьмуцца і пагражалі падаць у суды. Слава богу, што ў выніку разважнасць перамагла. Але з прычыны гэтага з`явілася напружанасць ў Еўропе. Як толькі я туды ні прыеду, мяне ўвесь час пытаюць: а вы будзеце газ пастаўляць? Але мы ж ужо пяцьдзесят гадоў яго туды пастаўляем дзень у дзень".

"Пакуль з некаторымі з нашых партнёраў мы выкарыстоўваем паэтапную сістэму пераходу на рынкавыя цэны. Спадзяемся, што гэта завершыцца ў разумныя тэрміны. Трэба прызнаць, мы выпусцілі момант раней. Трэба было пачынаць пераходзіць на еўрапейскія цэны, калі планавая эканоміка ў гэтых краінах памянялася на рынкавую. Я думаю, што ў самай блізкай перспектыве мы з усімі партнёрамі выбудуем разумныя рынкавыя стасункі", – заявіў Д. Мядзведзеў.

Міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын заявіў 6 ліпеня журналістам, што Мінфін Расеі ў ліпені занясе ва ўрад прапановы па падаванні крэдыту Беларусі. Па яго словах, прапаноў аб павелічэнні сумы крэдыту ад Беларусі не паступала, запытаная сума складае 1,5 млрд. USD.

А. Кудрын паведаміў, што цяпер завяршыўся перыяд даследавання і аналізу прапановы Беларусі аб падаванні ёй крэдыту і працэс "уваходзіць у тэхнічную стадыю". Далейшыя падзеі будуць залежаць ад вынікаў разгляду ўрадам дакладу Мінфіна. Пасля запатрабуюцца яшчэ 1,5-2 месяцы на завяршэнне працэдуры падавання крэдыту. Міністр таксама сказаў, што пакуль не прынятае рашэнне, ці будзе крэдыт падавацца асобнымі траншамі або адзіным траншам.

камэнтароў: 17

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: