Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Хто на новенькага?
12:29, 13/07/2007

Цяжка ўспомніць, што за гэты тыдзень адбылося важнага, але добрага. З значных падзей мінулага працоўнага тыдня на розум прыходзіць толькі арышт трох кіраўнікоў ЗАТ СП «Эмір Мотарс» – афіцыйнага дылера японскага аўтамабільнага канцэрна «Таёта», а таксама прызнанне факту арышту і прад`яўлення абвінавачвання ў махлярстве намесніку начальніку ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта, сябру Цэнтрвыбаркама. А можа, у пятніцу, 13-га, гэта – самыя прыдатныя тэмы для абмеркавання?

«Ежедневник» прыводзіць меркаванні беларусаў, сабраныя, па ўсёй бачнасці, з Інтэрнэт-форумаў.

Al-07

А ён жа (супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта) так пераканаўча і красамоўна казаў пра выгоду народную, пра сваю працу ў поце твару дзеля пабудовы «дзяржавы для народа». Ён спрабаваў упэўніць усіх нас у тым, што менавіта гэта сацыяльна арыентаваная дзяржава стварыла ўсе ўмовы для росквіту творчай ініцыятывы людзей, што заўтра мы будзем жыць яшчэ лепш, чым сёння, што з кожным днём багацей становіцца краіна і яе «лепшыя» прадстаўнікі, што пад кіраўніцтвам самага сумленнага прэзідэнта мы даможамся яшчэ вялікіх поспехаў, станем яшчэ шчаслівей і багацей. Ён быў у першых шэрагах «настаўнікаў» нашага народа, паказваў і распавядаў нам, як трэба жыць і працаваць...

На жаль, ёсць такія краіны на планеце, дзе гавораць адно, думаюць другое, а робяць трэцяе. Праўда, часам сёй-той трапляе праз гэта на нары.

Вясковец

Супрацоўніку адміністрацыі Лукашэнкі прад`яўленае абвінавачванне… У Менску арыштаваныя трое кіраўнікоў прадпрыемства. Гэта толькі за адзін тыдзень. Кармушка, здаецца, надоўга да сабе не падпускае.

sssss_aaa

Можа, гэтыя трое з «Эмір Мотарс» пагарэлі на дачы хабару супрацоўніку Адміністрацыі прэзідэнта?

PRISRAK

Хутка з`явяцца службоўцы на канфіскаваных «Таётах».

Gomelregion

Добра, адкрыю ўсім вам страшную тайну пра прычыны арышту кіраўнікоў «Эмір-Мотарс»: ключавое слова «Саманд». Дастаткова?

Баран

Практычна няма ніводнага дня, каб у беларускіх навінах не з`яўляліся загалоўкі: Арыштаваны... Затрыманы... Прысуджаны... І краіна накшталт як невялікая, а адно «вар’ё» і «жулікі». Нават у Адміністрацыі (страшна падумаць) прэзідэнта, у фарпосце сумленнасці і прыстойнасці.

САВЕЦКІ ВЫВЕДНІК

Усё заканамерна. Узровень карупцыі адваротна прапарцыйны дабрабыту грамадства. Гэта закон. Хутка пасадкі спыняцца, бо саджаць праваахоўным органам стане эканамічна немэтазгодна.

eagle1000

Пэўна, усё-ткі тое месца, дзе хлопцы пабудавалі свой «Таёта-цэнтр Менск», спадабалася яшчэ камусьці. Не павезла, бывае. А ўвогуле, неяк няправільна інфармацыя падносіцца. Што гэта за фраза незразумелая: арыштавалі трох кіраўнікоў?

Трэба было прама напісаць: папрасілі траіх адказных кіраўнікоў ЗАТ СП «Эмір Мотарс» пасядзець і падумаць аб жыцці ў ізалятары часовага ўтрымання. Думаю, адкупяцца, ды і што яны там такога маглі нарабіць сур`ёзнага з сваімі машынамі. Не будуць жа такія паважаныя людзі за якое-небудзь глупства сядзець у турме. Гэта ж не Бароўскі з «Белнафтахімам». Тут трэба проста падзяліцца.

Аднак пракурор генеральны ў нас дзіўны. Кіраўнікі такога узроўню (найбуйнейшы аўтацэнтр) – і адразу ў кутузку, ды яшчэ і трубяць на ўсю краіну, што іх арыштавалі. Хто ж з вамі пасля гэтага бізнэс рабіць будзе?

Voices

У СІЗА кіраўнікоў «Эмір Мотарс» правялі проста з працы ў наручніках, зняўшы ўсё гэта добра на камеру для «Зоны Ікс». Іх трое – мужчына і дзве жанчыны. А справу раскапалі аж за 2002 год. Такім чынам, робім стаўкі: «Каму дастанецца адзін з лепшых аўтамабільных цэнтраў краіны, які цяпер знаходзіцца на першым месцы па продажах аўтамабіляў?»

Urii_81

Вы яшчэ не зразумелі? Гэта для «Самандаў» і для кітайскіх капсул смерці канкурэнтаў прыбіраюць. Ідзе перадзел рынку.

Да-7

За кім прыйдуць заўтра?


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: