Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Падвышэнне падаткаў прывядзе да росту інфляцыі 14:12, 13/07/2007
Магчымае падвышэнне ў Беларусі падатку на дададзены кошт (ПДВ) у якасці кампенсацыйнай меры па паніжэнні адваротных падаткаў можа прывесці да росту інфляцыі, заявіў у пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.
"Мы лічым, падвышэнне ПДВ акажа пэўнае ўздзеянне на ўвесь бізнэс. Гаворка ідзе пра тое, што ПДВ пойдзе адразу ў сабекошт прадукцыі. Таму першы складнік, які будзе ўздзейнічаць на эканоміку – гэта магчымы рост інфляцыі ў адпаведных памерах", – перадае словы намеснік міністра “Інтэрфакс”.
Намеснік міністра адзначыў, што рашэнне аб падвышэнні ПДВ у якасці кампенсавання па паніжэнні адваротных падаткаў у Беларусі яшчэ не прынятае, ідуць дыскусіі па гэтым пытанні. У той жа час А.Тур падкрэсліў, што "Мінфін па гэтым пытанні стаіць на цалкам процілеглай пазіцыі".
"Гэта будзе агульнасістэмны ўплыў на ўсю эканоміку", – сказаў А.Тур, удакладніўшы, што з ростам інфляцыі канкурэнтныя ўмовы ў асобных сегментах рынку не памяняюцца, аднак інфляцыя закране ўсіх. Намеснік міністра ўдакладніў, што цяпер, адваротныя падаткі існуюць не ва ўсіх сферах гаспадарчай дзейнасці і закранаюць не ўсё прадпрыемствы.