Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Апошнім часам Аляксандр Лукашэнка і вышэйшыя беларускія службоўцы ўсё часцей заяўляюць пра неабходнасць захавання і ўмацавання суверэнітэту Беларусі. Пры гэтым не выключаецца верагоднасць уваходжання Беларусі ў склад Еўразвяза. «Упэўнены, што неўзабаве пачнецца рэалізацыя дзяржаўнай праграмы па пасоўванні еўрапейскіх каштоўнасцяў і ідэі ўступлення Беларусі ў Еўрапейскі Звяз. Аляксандр Рыгоравіч правільна заяўляў, што «структурна Беларусь гатовая да ўваходжання ў Еўрапейскі Звяз». Справа за малым – адмовіцца ад дыктатарскай палітычнай прылады і аднавіць дэмакратыю ў краіне. Сёння гэта не падаецца такім ужо немагчымым», – лічыць каардынатар Хартыі’97 Зміцер Бандарэнка.
– Зміцер, як вы пракаментуеце такі круты паварот у беларускай афіцыйнай палітыцы?
– Змяніць рыторыку іх, як гаворыцца, жыццё прымусіла. Адмова Пуціна фінансаваць у далейшым «лукашэнкаўскі эканамічны цуд» паставіў беларускіх кіраўнікоў у надзвычай складанае становішча. Расея фактычна патрабуе аддаць ёй вядучыя беларускія прадпрыемствы ў кошт энерганосьбітаў, якія пастаўляюцца. Афіцыйны Менск не ў стане аплачваць нават наяўныя пастаўкі газу. За выкупленыя акцыі «Белтрансгаза» было заплачанае 625 мільёнаў даляраў. Доўг перад «Газпромам» толькі за першае паўгоддзе склаў 400 мільёнаў даляраў. За другое наўрад ці будзе менш. Па нафце сітуацыя яшчэ горш. Лукашэнка вельмі спадзяецца атрымаць крэдыты ў еўрапейскіх банках, а для гэтага неабходна мяняць імідж на дэмакратычны і еўрапейскі. Еўразвяз сёння настойвае на выкананні вядомых 12 умоў дэмакратычных рэформ у краіне і патрабуе пачатку рэальнага дыялогу з апазіцыяй. У абмен прапаноўваецца не толькі адкрыццё новых крэдытных ліній, але і рэальныя інвестыцыі і дапамога, якія могуць скласці некалькі мільярдаў еўра. Пакуль усе сілы беларускага МЗС і адміністрацыі Лукашэнкі кінутыя на «запудрыванне» мазгоў еўрапейцаў.
– 3 ліпеня ў Беларусі шырока адзначаўся афіцыйны Дзень Незалежнасці або Дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вы былі адным з тых апазіцыйных палітыкаў, хто заклікаў беларусаў годна адзначыць гэтую дату…
– Я менчук і, колькі сябе памятаю, 3 ліпеня ў Менску заўсёды было свята. У цэлым урачыстасці сёлета, якія прайшлі пад лозунгам «За незалежную Беларусь!», можна ацаніць вельмі пазітыўна. Людзі, якія прыйшлі да кіраўніцтва краінай з ідэяй аднаўлення Савецкага Саюза, праз 12 гадоў усё-ткі ўсвядомілі каштоўнасць Незалежнасці. У шматлікіх гарадах Беларусі прайшло больш як дзвесце канцэртаў у падтрымку суверэнітэту краіны. Магчыма, гэтая кампанія была занадта пампезнай, але ўпершыню дзесяткі мільёнаў даляраў былі накіраваныя не на прапаганду міфічнай «саюзнай дзяржавы», а на ўмацаванне патрыятызму. Таму тысячы актывістаў апазіцыі ўзялі непасрэдны ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у Дзень вызвалення Менска.
– Ужо паўгода «дэмакратызацыя» Беларусі адбываецца на словах. Ці лічыце вы магчымым дэмакратызацыю на справе?
– Перад уладамі стаіць сапраўды гістарычны выбар: або аддаць Расеі асноўныя прадпрыемствы, страціўшы пры гэтым не толькі эканамічны, але і палітычны суверэнітэт. Або пачаць дэмакратызацыю і наладзіць надзвычай выгодныя стасункі з Еўропай. Лукашэнка, як заўсёды, спрабуе ісці сваім шляхам – набраць крэдытаў і нічога не рабіць. Наша задача дапамагчы яму зрабіць правільны выбар.
Упэўнены, што неўзабаве пачнецца рэалізацыя дзяржаўнай праграмы па пасоўванні еўрапейскіх каштоўнасцяў і ідэі ўступлення Беларусі ў Еўрапейскі Звяз. Аляксандр Рыгоравіч правільна заяўляў, што «структурна Беларусь гатовая да ўваходу ў Еўрапейскі Звяз». Справа за малым – адмовіцца ад дыктатарскага палітычнага ладу і аднавіць дэмакратыю ў краіне. Сёння гэта не здаецца такім ужо немагчымым.