Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аднолькавыя адпіскі з розных ведамстваў
11:01, 13/07/2007

Пасля адмены льгот донары Магілёва вырашыліся на актыўныя дзеянні. Яны патрабуюць вярнуць ільготы, а пакуль заклікаюць донараў не з`яўляцца на планавыя нарыхтоўкі крыві на станцыі пералівання. І здаваць кроў толькі ў выпадку ЧП, калі кроў спатрэбіцца дзецям ці цяжкахворым.

– Перапіску з службоўцамі мы пачалі яшчэ да страйку, – распавёў “КП в Беларуси” ганаровы донар Ігар Каваленка. – Пасля адказу з гарвыканкама мы напісалі ў «палату прадстаўнікоў». Днямі атрымалі адказ – копію адказу гарадскіх службоўцаў, толькі даты розныя! Высветлілася, «парламентарыі» перадалі наш зварот «уніз», на мясцовы ўзровень. А нашы службоўцы, не доўга думаючы, выкарысталі стары ліст!

Вось аднолькавая цытата з двух лістоў: «Праява гуманізму і міласэрнасці ў відзе донарства крыві і яе кампанентаў з боку асобных грамадзян пачынае ўспрымацца як праца… Тыя грамадзяне, якія з меркантыльных інтарэсаў лабіявання сабе льгот за тое, што рэгулярна выказваюць акт гуманізму і міласэрнасці ў відзе добраахвотнай здачы крыві і яе кампанентаў, вядома ж, мае права перастаць займацца гэтай дзейнасцю».

– Нас спрабуюць выставіць меркантыльнымі пачварамі! – гаворыць Ігар Каваленка. – А гаворка ідзе пра сапраўды неабходныя выплаты! Пры здачы крыві арганізм губляе карысныя рэчывы, іх трэба аднаўляць. Цяпер мы чакаем адказаў ад Савета міністраў і з Міністэрства аховы здароўя. Калі яны таксама «скапіююць» лісты, гэта стане пачаткам бестэрміновага страйку донараў. А пакуль мы ствараем дабрачынны фонд донараў, які збірае інфармацыю пра тых, хто пацярпеў ад здачы крыві. У 1993 годзе ў Магілёве адбылося масавае заражэнне крыві донараў. Людзі хварэлі сепсісам, гублялі прытомнасць, ляжалі ў рэанімацыі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: