Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Год таму Аляксандру Казуліну быў вынесены прысуд
15:22, 13/07/2007

Сёньня спаўняецца год, як быў вынесены прысуд старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандру Казуліну. У заяве прэзыдыюму БСДП (Грамада) гаворыцца, што гэты працэс быў беспрэцэдэнтны: упершыню ў краіне асудзілі былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Прэзідыюм БСДП зьвярнуўся да міжнароднай грамадзкасьці з заклікам аб’яднаць і кардынальна ўзмацніць намаганьні дзеля вызваленьня Аляксандра Казуліна і іншых беларускіх палітычных вязьняў, паведамляе «Радыё Свабода».

Органы крымінальнага перасьледу праігнаравалі больш за дзьвесьце дваццаць асабістых паручыцельстваў грамадзянаў за арыштаванага прафэсара Аляксандра Казуліна і не зьмянілі яму меру стрыманьня.

“Гэтым улада адразу паказала, што кіруецца не законам, а палітычнай мэтазгоднасьцю. Засталіся без адказу і пэтыцыі дзясяткаў тысячаў беларускіх грамадзянаў да пракуратуры аб вызваленні апазыцыйнага палітыка”, - гаворыцца ў заяве. - Сам жа прысуд уразіў сваёй жорсткасьцю нават пэсымістычна настроеных назіральнікаў. Яго незаконнасьць не выклікае сумненьня”.

Міжнародная Амністыя прызнала Аляксандра Казуліна вязьнем сумленьня.

”Улада адпомсьціла Аляксандру Казуліну за словы праўды аб цяперашнім рэжыме, якія прагучалі з экранаў тэлевізараў і па радыё, а таксама на сустрэчах з выбарнікамі. Улада адпомсьціла Аляксандру Казуліну і за словы праўды аб прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі”, - гаворыцца ў заяве. - Улада помсьціць вязьню сумленьня Аляксандру Казуліну і цяпер, калі ён знаходзіцца ў турме, рознымі прыдзіркамі, жорсткім абыходжаньнем, недастатковай мэдычнай дапамогай, забаронаю сустрэчаў з роднымі, татальнай блякадай яго ад зьнешняга сьвету”.

У Менску, Берасьці, Віцебску й іншых гарадах Беларусі ўлады не дазваляюць правесьці пікеты і мітынгі салідарнасьці з А.Казуліным.

У заяве гаворыцца, што амаль вычарпаная магчымасьць аднаўленьня законнасьці ў дачыненьні да Аляксандра Казуліна ў межах Беларусі, бо суды і пракуратура застаюцца глухімі да юрыдычна вывераных аргумэнтаў адвакатаў.

Нагадаем, былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін асуджаны на пяць з паловай гадоў зьняволеньня за арганізацыю 25 сакавіка акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. “Міжнародная амністыя” прызнала Казуліна вязьнем сумленьня. У калёніі Аляксандар Казулін 53 дні трымаў палітычную галадоўку пратэсту, у выніку якой дамогся абмеркаваньня беларускага пытаньня ў Радзе бясьпекі ААН.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Постоим для вас дачный дом. Типовые и индивидуальные проекты.
Беломортранс: автомобильные перевозки грузов по России