Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праспэкт Дзяржынскага пераймянуюць?
13:01, 13/07/2007

Аргкамітэт па адзначэньні 645-гадовага юбілею перамогі беларускіх войскаў ВКЛ пад камандаваньнем Вялікага князя Альгерда на Сьнівадзе і вызваленьня Украіны ад татарскага іга і культурніцкая камісія Партыі БНФ зьвярнуліся да прэм`ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага з прапановаю ўвекавечыць подзьвіг нашых змагароў і вайсковы талент Вялікага князя Альгерда ў сталіцы Беларусі і некалькіх іншых гарадах краіны. Для гэтага прапаноўваецца перайменаваць адзін з цэнтральных праспэктаў сталіцы ў праспэкт Вялікага князя Альгерда, усталяваць помнікі князю ВКЛ і рэфармаваць сувораўскую вучэльню. Сярод тых, хто падпісаў зварот, Ніл Гілевіч, Радзім Гарэцкі, Аляксей Марачкін, Анатоль Грыцкевіч, Мікола Купава.

Прэм’ер-міністру Ўрада Беларусі

Сп-у Сідорскаму Сяргею Сяргеевічу

У гэтым годзе спаўняецца 625 гадоў з часу выдатнай падзеі ў гісторыі Беларусі і Ўкраіны. 15 верасьня 1362 г. беларускімі войскамі пад камандаваньнем Вялікага князя ВКЛ Альгерда на Сьнівадзе былі ўшчэнт разгромленыя ў некалькі разоў большыя вайсковыя фармаваньні трох татарскіх ханоў. У выніку гэтай значнай перамогі Ўкраіна была цалкам вызваленая ад татарскага іга і быў пакладзены пачатак вызваленьня народаў Усходняй Эўропы.

Прапануем Ураду Беларусі ўвекавечыць подзьвіг нашых змагароў і вайсковы талент Вялікага Князя Альгерда ў сталіцы Беларусі і некалькіх іншых гарадах краіны:

1. Надаць імя Вялікага Гаспадара і палкаводца Альгерда праспэкту альбо плошчы ў цэнтры Менску (перайменаваць праспэкт Дзяржынскага альбо вуліцу Сьвярдлова).

2. Закласьці і збудаваць у цэнтры беларускай сталіцы помнік Вялікаму Князю Альгерду.

3. Перайменаваць і рэфармаваць Менскую сувораўскую вучэльню ў Менскі вайсковы каледж імя Вялікага князя Альгерда.

Анатоль Грыцкевіч, прафэсар, доктар гістарычных навук

Ніл Гілевіч, Народны паэт Беларусі

Радзім Гарэцкі, акадэмік НАН Беларусі

Аляксей Марачкін, мастак, старшыня згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”

Мікола Купава, мастак

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: