Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беразоўскі назваў пераемніка Пуціна
10:25, 13/07/2007

Барыс Беразоўскі, выступаючы на тэлемосце з Украінай увечары 12 ліпеня, абвясціў пра тое, хто стане пераемнікам прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, піша “Независимая газета”. Паводле дадзеных алігарха, наступным кіраўніком Расеі стане кіраўнік урада Міхаіл Фрадкоў.

Значную частку тэлемосту Барыс Беразоўскі прысвяціў сітуацыі ў Расеі і Уладзіміру Пуціну. "Пуцін ніколі добраахвотна не сыдзе. Гэта закон усялякай аўтарытарнай сістэмы. Справа не ў прозвішчы чалавека, а ў рэжыме, які ён увасабляе", – заявіў Беразоўскі.

На яго думку, у Расеі будзе задзейнічаны нейкі сцэнар: гаворка ідзе пра слабага пераемніка – ён пабудзе ва ўладзе кароткі час. "Гэта можа быць Фрадкоў. Адразу пасля выбараў будзе змененая Канстытуцыя ў частцы, датычнай тэрміна знаходжання прэзідэнта ва ўлады. Я думаю, ідэя ў тым, каб прызначыць два тэрміна па 7 гадоў, і пасля 1–1,5 гадоў канстытуцыйных рэформ Пуцін вернецца яшчэ на 14 гадоў. Гэта той сцэнар, які існуе ў крамлёўскіх галовах", – заявіў Беразоўскі.

Фармальнай падставай для сустрэчы Барыса Беразоўскага з украінскімі і замежнымі журналістамі стала прэзентацыя яго кнігі "Мой Майдан Незалежнасці", аднак назіральнікі лічаць не выпадковым выхад у эфір гнанага алігарха напярэдадні парламенцкіх выбараў, што пацвердзіў і сам галоўны герой тэлемосту. Ён даў зразумець, што мэта сустрэчы – апярэдзіць усе магчымыя чуткі наконт яго дачынення да выбарчай кампаніі на Украіне.

Цяпер Беразоўскі знаходзіцца ў Вялікабрытаніі, дзе атрымаў статус палітычнага ўцекача. У Расеі супраць яго ўзбуджаныя некалькі крымінальных спраў, ён абвешчаны ў міжнародны вышук. Расейскія ўлады неаднаразова накіроўвалі запыт аб яго экстрадыцыі, але станоўчага адказу не атрымалі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: