Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнку бянтэжыць пакрокавая стратэгія Еўропы, але ён гатовы супрацоўнічаць
16:07, 13/07/2007

Беларусь гатовая супрацоўнічаць з Еўропай у сферы энергетыкі. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання трубапракатнага комплексу Беларускага металургічнага завода, адказваючы на пытанні журналістаў. "Мы прапанавалі еўрапейцам: давайце будзем супрацоўнічаць у кірунку бяспекі паставак энергарэсурсаў. Вось галоўнае пытанне, на які мы павінны зважаць. Цяпер ідуць перамовы і кантакты ў гэтым плане, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. – Гаворка ідзе не пра тое, каб еўрапейцы нам у Беларусі нешта пабудавалі, а пра бяспеку тых транспартных сістэм, якія патрэбныя самім еўрапейцам".

Пры гэтым Лукашэнка адзначыў вялікую забюракратызаванасць "еўрапейскай машыны": "Бюракратызм страшны, інэрцыйнасць, гэтая "машына" круціцца ў адным кірунку, і пакуль певень не дзеўбане, як у народзе гавораць, яны не звернуцца". Аднак, на думку Лукашэнкі ў сувязі з пытаннямі энергетычнай бяспекі, пастаўкамі вуглевадароднай сыравіны праз Беларусь у еўрапейскія краіны значнасць нашай краіны для Еўропы ў энергетычнай сферы будзе ўзрастаць. "Я у гэтым проста ўпэўнены", – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У супрацоўніцтве з ЕЗ кіраўнік дзяржавы лічыць важным канцэнтраваць увагу менавіта на пытаннях энергетычнай бяспекі. "Калі нам еўрапейцы пачынаюць прапаноўваць нейкую пакрокавую стратэгію, супрацоўніцтва, і ўсё гэта схіляецца ў палітычную галіну – маўляў, у нас не тое заканадаўства і гэтак далей, мы ім гаворым: што, у нас няма прадметных тэм для супрацоўніцтва? Ці еўрапейцы ўжо зацыкліліся настолькі, што не бачаць галоўных праблем?", – сказаў прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цяпер Беларусь іграе важную ролю ў стварэнні бар`ера для наркатрафіку, пазапраўнага гандлю зброяй. "Нямала мы тут працуем на ЕЗ, у тым ліку і ў энергетычнай бяспецы", – дадаў прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка крытычна выказаўся ў адрас прапанаванай шэрагам еўрапейскіх структур "пакрокавай" палітыкі збліжэння з Беларуссю.

У інтэрв`ю журналістам у пятніцу ў Жлобіне беларускі кіраўнік адзначыў: "Калі еўрапейцы прапаноўваюць нам "пакрокавую" стратэгію, мяне гэта бянтэжыць". "У нас што няма сапраўды сур`ёзных тэм для дыялогу?", – спытаў прэзідэнт.

Сярод найбольш значных праблем, па якіх, на думку А.Лукашэнкі, варта весці дыялог з Еўропай, былі названыя пытанні супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, у барацьбе з наркатрафікам і кантрабандай зброі. Пры гэтым, у сваім адказе, А.Лукашэнка пазначыў факты спынення беларускімі праваахоўнымі органамі спроб пазапраўнай транспартоўкі праз Беларусь у Еўропу кампанентаў для ядзернай зброі.

На думку Лукашэнкі, "пакрокавая" стратэгія – бесперспектыўны шлях, таптанне на месцы". Рабіць што-небудзь з беларускага боку ў абмен на дзеянні з еўрапейскага боку і пры гэтым улічваць вялікую колькасць розных умоў і абгавораў, на думку прэзідэнта Беларусі, не дасць станоўчы вынік.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: