Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусь едзе высокі прадстаўнік ААН 12:32, 13/07/2007
Генеральны сакратар Канферэнцыі ААН па гандлі і развіццю (ЮНКТАД), доктар Панічпакдзі Супачаі наведае Беларусь 15 – 17 ліпеня па запрашэнні прэм`ер-міністра Сяргея Сідорскага, паведамілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"Праграмай візіту, у прыватнасці, прадугледжаныя сустрэчы Генсакратара ЮНКТАД з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, міністрам эканомікі Мікалай Зайчанка, рэктарам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Уладзімірам Шымавым", – паінфармавалі ў МЗС.
Падчас візіту плануецца абмеркаваць стан і перспектывы ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЮНКТАД і падпісаць Мемарандум аб узаемаразуменні па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне гандлю і развіцця, – паведамілі ў прэс-службе.