Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
1617 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Анджэй Пачобут: «Я не веру ў тое, што чалавек за 10 бутэлек гарэлкі можа прадаць радзіму»
16:40, 16/07/2007

Беларусь зноў уцягнутая ў шпіёнскі скандал. КДБ выкрыў групу беларускіх грамадзян, якія нібыта шпіёнілі на карысць Польшчы і былі завербаваныя Польскай ваеннай выведкай. Паводле паведамлення ОНТ, у суд перададзеная справа ў дачыненні былога маёра Узброеных сілаў Беларусі Уладзіміра Русскіна, былога маёра Віктара Богдана, вайскоўцаў радыётэхнічнай брыгады войскаў СПА Беларусі Карнелюка і Пяткевіча. Яшчэ адзін фігурант гэтай справы – маёр узброеных сіл Расеі Юрэня змушаны з`явіцца з павіннай у Федэральную службу бяспекі Расейскай Федэрацыі. Дзеянні ўсіх абвінавачваных былі кваліфікаваныя як ажыццяўленне агентурнай выведкі на карысць замежных спецслужб.

Гэты скандал газеце «Товарищ» каментуе карэспандэнт "Gazety Wyborczej" у Гародні, рэдактар польскамоўнага часопіса "Magazyn Polski na uchodztwie" Анджэй Пачобут.

– Я даволі крытычна стаўлюся да інфармацыі пра "шпіёнскі скандал" і выкрыцця польскіх шпіёнаў у Беларусі. Па-першае, таму, што 14-га дня тым жа “Нашим новостям” на ОНТ Камітэт дзяржбяспекі заявіў, што польскія шпіёны — гэта "качка". Па-другое, ну, проста я не веру ў тое, што чалавек за 10 бутэлек гарэлкі можа прадаць Радзіму! Тым больш, кадравы вайсковец, афіцэр…

Акрамя таго, мяне бянтэжыць яшчэ адзін фігурант гэтай справы – былы маёр, экс-начальнік службы выведкі штаба адной з зенітна-ракетных брыгад Віктар Богдан. Я не ведаю, ці сапраўднае гэтае імя, але аднаго Віктара Богдана я сапраўды ведаю. Гэта кіраўнік Дому Польскага ў Шчучыне, які падтрымаў раскол у Саюзе палякаў і падтрымаў прызначанага ўладай старшыню СПБ. Акрамя таго, ён у свой час адмовіўся даць магчымасць кіроўным органам СПБ праверыць яго дзейнасць, а пасля сцвярджаў, што яму пагражалі. За гэта ў дачыненні мяне, Юзэфа Пажэцкага, Веслава Кеўляка і Анджэя Пісальніка была ўзбуджаная крымінальная справа, якая зусім нядаўна была спыненая. Можа, яны сваякі?

Ва ўсялякім выпадку, у мяне вельмі шмат сумненняў у дачыненні гэтай справы.

Але, што тычыцца самой сітуацыі з "шпіёнскім скандалам", то, як толькі паміж Беларуссю і Польшчай пачынаюцца канфлікты, гэта адчувае на сабе ўся польская дыяспара ў Беларусі. Узмацняецца ціск, рэпрэсіі ў дачыненні польскай меншасці, і ўсялякая напруга ў стасунках дзвюх краін непасрэдна адбіваецца на паляках у Беларусі.

Тым больш, што я выдатна ведаю намесніка старшыні КДБ Віктара Вягеру, які па тэлевізары каментаваў затрыманне "групы польскіх шпіёнаў". Раней ён быў кіраўніком упраўлення КДБ па Гарадзенскай вобласці, і персанальна займаўся польскай меншасцю. Ён "распрацоўваў" Саюз палякаў у Беларусі, пад яго кіраўніцтвам на актывістаў СПБ заводзіліся незразумелыя справы, іх выцягвалі на допыты і гутаркі… Так што Саюзу палякаў пакуль нічога добрага ад гэтага скандалу чакаць не даводзіцца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: