|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Аляксандр Падрабінек: «Шанцаў на зьмены ў Беларусі значна больш, чым у Расеі» 16:26, 16/07/2007 Сытуацыя ў Расеі ўскладняецца яшчэ й тым, што апазыцыя ня мае адзінай альтэранатывы цяперашняй уладзе ў Расеі. Пра сытуацыю ў Расеі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў зь вядомым расейскім дысыдэнтам, журналістам і праваабаронцам Аляксандрам Падрабінэкам размаўляе карэспандэнт «Польскага Радыё» Дзьмітры Гурневіч. Сп. Аляксандар, Расея рухаецца ў бок аўтарытарызму – гэтае выслоўе для шмат каго ў сьвеце сталася галоўнай вызначальнай фразай сытуацыі ў Расеі. Якія галоўныя праявы гэтай зьявы назіраеце ў прыватнасьці Вы? А. Падрабінэк: Самая галоўная праява – гэта паўсюдны наступ уладаў на грамадзянскія свабоды ў Расеі. Праяўляецца гэта практычна ва ўсіх сфэрах грамадзка-палітычнага жыцьця. Перадусім гэта ціск на СМІ, які адраджае інстытут цэнзуры, ціск, запалохваньне й забойствы журналістаў, а таксама дэманстрацыйная адмова ў сьледзтве па гэтых фактах. Практычна ўсе фэдэральныя тэлеканалы падпарадкаваныя Крамлю, няма цяпер незалежных тэлекананалаў. Падобная сытуацыя назіраецца і ў рэгіёнах, дзе па-за праблемамі свабоды словы існуюць фінансавыя праблемы. Беззаконьне, зрэшты, там мацнейшае, чым у вялікіх гарадох. Сытуацыя зь незалежнай тэлевізіяй зараз проста трагічная. Ці мае расейская апазыцыя рэальную альтэрнатыву Ўладзімеру Пуціну? Вы падтрымалі Ўладзімера Букоўскага, дысыдэнта, які ўжо 30 гадоў жыве ў Вялікабрытаніі. Вы маеце надзею, што расейцы падтрымаюць такую асобу? А. Падрабінэк: Шанцаў стаць прэзыдэнтам Расеі ў Букоўскага столькі ж, колькі і ў іншых апазыцыйных кандыдатаў - прыблізна нулявыя. Тое, што мы высунулі Букоўскага ў кандыдаты, зьяўляецца своеасаблівым крокам палітычнай роспачы. Мы хочам прадставіць грамадзтву асобу, якую б мы хацелі бачыць на пасадзе прэзыдэнта, бо нашая дэмакратычная апазыцыя ня мае магчымасьці прадставіць на выбары такой асобы. Нам прапаноўваюць альбо былых намэнклятуршчыкаў апарату Пуціну, альбо асобаў са слабымі дэмакратычнымі поглядамі й ня вельмі добрай рэпутацыяй. Мы абралі чалавека, да якога вельмі прыхільна ставіцца грамадзтва. Ён зьяўляецца маральным аўтарытэтым, вельмі харызматычнай асобай. Незалежна ад таго, ці зарэгіструюць яго кандыдадатам у прэзыдэнты, ці не, на якім этапе яго скінуць з выбарчай гонкі, мы будзем прапаноўваць грамадзтву асобу, якую мы асацыюем з дэмакратычным разьвіцьцём Расеі. Сытуацыя ў Расеі йдзе паводле мэханізму, які досыць пасьпяхова на працягу 13 гадоў выкарыстоўвае Аляксандар Лукашэнка. Так прынамсі мяркуюць шматлікія палітолягі, якія назіраюць за расейскай палітычнай сцэнай. У вас няма такога ўражаньня? А. Падрабінэк: Безумоўна, мы збліжаемся да таго палітычнага рэжыму, які існуе ў Беларусі. З кожным месяцам гэтая схэма робіцца ўсё больш зразумелай. У Расеі, як і ў Беларусі, выбары ўжо не ўплываюць на магчымасьць зьмены палітычнай сытуацыі ў краіне. Адзіная магчымасюць зьмяніць сытуацыю ў Беларусі – гэта зрабіць разьлік на людзей, на масы, на вуліцу. Толькі тады, калі грамадзтва выкажа незадаволенасьць той сытуацыяй, да якой яе давялі ўлады, магчымыя нейкія зьмены. Сытуацыя ў Расеі падобная: толькі калі расейцы зразумеюць сваю годнасьць, калі яны адмовяцца быць халопамі Крамля, толькі тады магчымыя зьмены ў Расеі. Аднак, мне здаецца, што шанцаў на зьмены ў Беларусі значна больш, чым у Расеі.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
Металлопрокат - шпунт Арселор |