Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Разагнаная акцыя ў цэнтры Менска 18:03, 16/07/2007
Некалькі дзесяткаў чалавек выйшлі сёння, у Дзень салідарнасці, на Кастрычніцкую плошчу Менска з партрэтамі палітвязняў. Як паведамляе карэспандэнт прэс-цэнтра Хартыі’97, людзі здолелі прастаяць на плошчы ўсяго некалькі хвілін. Як толькі ўдзельнікі акцыі дасталі партрэты палітвязняў, да іх падышлі супрацоўнікі АМАПа ў цывільным і запатрабавалі разысціся. Людзей выцеснілі з плошчы на праспект Незалежнасці ў бок ГУМа.