Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
1617 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гістарычныя будынкі Гародні прададуць прыватнікам?
14:31, 16/07/2007

У Гародні на аўкцыёне могуць быць прададзеныя будынкі канца XIX – пачатку XX стагоддзяў, якія яшчэ нядаўна планавалася знесці. Пра гэта БелаПАН паведаміў загадчык сектарам па кіраўніцтве, уліку і продажу маёмасці гарвыканкама Вадзім Таранцей.

Пакуль прынятае рашэнне аб продажы будынка гістарычнай каштоўнасці 2-ой ступені па вул. Сацыялістычная, 44 (цэнтр горада). Нежылое двухпавярховае цаглянае памяшканне з склепам і мансардай выстаўленае на аўкцыён, які адбудзецца 13 жніўня. Пачатковы кошт будынка — 810 млн. рублёў. Галоўнай умовай аўкцыёну з`яўляецца захаванне гістарычнага аблічча будынка і ўвядзенне яго ў эксплуатацыю цягам двух гадоў.

Нагадаем, летась гарадзенскія ўлады разам з архітэктарамі прапанавалі стандартную рэканструкцыю гэтага будынка – знос і пабудову на яго месцы такога ж. 19 красавіка 2007 года адбылося паседжанне Беларускага рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры. Сябры савета падтрымалі праект рэканструкцыі, запатрабаваўшы толькі захаваць пярэдні фасад. Аднак на сёння гарадскімі ўладамі прынятае рашэнне аб продажы будынка.

Краязнаўца Ігар Лапеха ў інтэрв`ю БелаПАН выказаў сваю думку наконт продажу будынка: «Тое, што службоўцы выставілі будынак на продаж, – гэта добры знак, гэта тое, што яны павінны былі зрабіць даўно па законе. Фактычна, яны знімуць з сябе адказнасць за будынак, які знаходзіцца цяпер не ў лепшым стане. Напрыклад, калі б службоўцы (уласнік будынка – гарвыканкам) добрасумленна сачылі за будынкам, то рэстаўрацыю гэтага будынка давялося б рабіць мінімальную, а так яны даводзяць будынак да стану самаразбурэння. Пасля чаго гавораць, што неабходна рабіць рэканструкцыю, бо рэстаўрацыі трухлявы будынак не падлягае».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: