Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
1617 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Народжаныя ў Незалежнай Беларусі
18:53, 16/07/2007

Гэтым маладзёнам сёлета споўнілася 17 год. Роўна столькі ж часу незалежная наша родная Беларусь. 27 ліпеня 1990 года была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Надзеі, спадзяванні, мары, захапленні гэтых людзей – люстэрка, у якое сёння можа паглядзець краіна. Сёння вырашаецца лёс гэтых 17-гадовых хлопцаў і дзяўчынак – пасля заканчэння школы яны выбіраюць ВНУ і будучую прафесію. Беларусь сёння таксама стаіць перад выбарам: дыктатура ці свабода, прыгнечаная бедная рэспубліка ці квітнеючая еўрапейская краіна. Гавораць: «Не пытай, што можа Радзіма зрабіць для цябе, спытай, што ты можаш зрабіць для Радзімы». Сённяшнія маладыя – насамрэч патрыёты – і гатовыя шмат зрабіць для любімай краіны. І распавялі яны пра гэта ў інтэрв`ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

– Кім бы вы хацелі стаць пасля заканчэння школы?

Кацярына Пікярэня, выпускніца гімназіі №18 г. Менска: Я хачу быць лекарам. Вельмі люблю людзей і хачу ім дапамагаць. Я імкнуся заўсёды дапамагчы людзям. Няхай гэта псіхалагічныя праблемы ці фізічныя…. У нас так у сям`і прынятае. Мае бацькі – лекары, і для мяне медыцына – справа звыклая, можна сказаць, найважнейшая…

Зміцер Гамянюк, навучэнец Менскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа: Мне хацелася б стаць эканамістам. Гэта менавіта тая справа, якой бы мне хацелася займацца ўсё жыццё.



Мікола Ясінскі, выпускнік сярэдняй школы № 116 г. Менска: Я хацеў бы стаць праграмістам. Я паступаю ў БДУІР на факультэт кампутарных сетак і сістэм.

– Пра што вы марыце?

Кацярына Пікярэня: Ёсць мэта – змяніць Беларусь. Прывесці яе да выявы маёй мары, якую пешчу з дзяцінства, пра што жаўна мараць мае бацькі… Гэта насамрэч незалежная, насамрэч свабодная, самабытная Беларусь. Краіна з сваёй багатай гісторыяй і культурай, краіна, якую не атаясамліваюць з Расеяй.

Зміцер Гамянюк: Гэта нават не мара, а план. Я хачу быць шчаслівым з сваёй сям’ёй, з сваімі дзецьмі. Хачу мець свой дом і свой надзел зямлі. Да гэтага, зразумела, доўга ісці, і патрэбная дапамога з боку дзяржавы. Цяпер гэтага я, вядома, не магу сабе дазволіць. Але буду дамагацца.

Мікола Ясінскі: Каб жыццё нармальна склалася, каб знайсці добрую працу, рэалізаваць сябе. Мару, каб у Беларусі ўсё было добра, каб перамены да лепшага адбыліся, каб змяніўся рэжым на дэмакратычны, пачалося нармальнае жыццё, можна было б самому свабодна разгарнуцца…

– На вуліцы чыйго імя Вы б хацелі жыць?

Кацярына Пікярэня: На вуліцы Каліноўскага, таму што Кастусь Каліноўскі – сапраўдны герой Беларусі. На вуліцы яго імя можна насамрэч жыць, а не на вуліцах так званых «герояў». Якіх ты не ведаеш, якія невядома што зрабілі для тваёй краіны.

Зміцер Гамянюк: На вуліцы Францыска Скарыны. Менавіта таму што яго імя цяпер спрабуюць забыць. Таму што гэта чалавек, дзякуючы якому Беларусь стала перад светам як цывілізаваная і еўрапейская краіна.

Мікола Ясінскі: На вуліцы Васіля Быкава. Гэты чалавек – найбольш значная фігура ў сучаснай гісторыі, гэта не толькі выдатны пісьменнік, але і выбітны гістарычны дзеяч…. Я захапляюся тым, што ён зрабіў для Беларусі, для яе адраджэння.

– На канцэрт якога выканаўцы вы хацелі б схадзіць?

Кацярына Пікярэня: Абавязкова «Н.Р.М.», я праходжу з ёй усе альбомы, разам з ёю сталею.

Зміцер Гамянюк: Я люблю беларускую музыку. У мяне шмат музычных куміраў: Кроў, «Крама», «B:N», «Н.Р.М.». Я б, вядома, схадзіў на канцэрт зорак беларускай незалежнай музыкі.

Мікола Ясінскі: На канцэрт «Таварыша Маўзера». Маладая група, якая, па-першае, спявае па-беларуску, па-другое – іграе цяжкую музыку.

– Якія кнігі вы чытаеце?

Кацярына Пікярэня: У дадзены момант я захапляюся Віктарам Пялевіным. Вельмі люблю Уладзіміра Арлова, яго старыя гістарычныя апавяданні.

Зміцер Гамянюк: Апошняя кніга, якую я прачытаў – гэта кніга Уладзіміра Караткевіча. Мне падарылі на дзень нараджэння зборнік яго твораў. Вельмі падабаецца навуковая і гістарычная літаратура. Хачу ведаць сапраўдную гісторыю Беларусі, а не тое, што сёння выкладаецца ў беларускіх школах і ВНУ.

Мікола Ясінскі: Расейскую класіку я не вельмі люблю. Апошняе што я прачытаў – Уільям Сомерсэт Моэм «Цяжар страсцей чалавечых». Пра жыццё хлопчыка, у якога ў раннім узросце памерлі маці і бацька. Ён застаўся зусім адзін. Кніга распавядае пра тое, як гэты чалавек сталеў, станавіўся на ногі, як ён рабіў сябе сам. Мне гэта вельмі цікава.

– Што значыць для вас слова «радзіма»?

Кацярына Пікярэня: Радзіма – гэта частка мяне. Інтарэсы Радзімы і мае інтарэсы – гэта адно і тое ж. Але сёння я не магу гаварыць з гонарам, што гэта мая радзіма, калі іду па цяперашнім Менску, калі гляджу цяперашняе тэлебачанне…

Зміцер Гамянюк: Радзіма – гэта беларускі народ, наша краіна, яе неба, сонца, лугі… Гэтае месца, дзе я заўсёды буду шчаслівы, гэта людзі, з якімі я заўсёды буду шчаслівы….

Мікола Ясінскі: Родная краіна, дзе ты нарадзіўся, месца твайго жыцця.

–У якой краіне вы хацелі б жыць?

Кацярына Пікярэня: У Беларусі, вядома! Хачу жыць у такой краіне, пра якую кожны можа сказаць, што гэта яго краіна… У якой не ўзнікае ніякіх дваістых пытанняў да самога сабе і да грамадства. У якой кожны чалавек мае магчымасць быць самім сабою.

Зміцер Гамянюк: У Беларусі. Гэта мая радзіма, тут я нарадзіўся, і як бы мне не перашкаджалі тут жыць, я ўсё роўна буду імкнуцца зрабіць так, каб стала жыць лягчэй не толькі для мне, але і шматлікім іншым людзям.

Мікола Ясінскі: Толькі ў Беларусі. Свабоднай, дэмакратычнай, незалежнай краіне, у якой людзі ўспомнілі б сваю гісторыю і культуру, сваю мову, каб прачнулася, нарэшце, наша самасвядомасць. Каб мы сталі Народам.

– Што б вы хацелі зрабіць для Беларусі?

Кацярына Пікярэня: Усё пасільнае. Усё, што здолею.

Зміцер Гамянюк: Я хацеў бы застацца ў гісторыі сваёй Радзімы, як чалавек, які прынёс шмат карысці не для ўрада, а менавіта для свайго народа. Вельмі хацелася б паўплываць на нацыянальнае адраджэнне, на тое, якія законы прымаюцца ў краіне, як гэта ўсё адбываецца.

Мікола Ясіснкі: Усё, што здолею. Хацеў бы ўславіць сваю краіну. Напрыклад, стану выбітным праграмістам. Ва ўсялякім выпадку я планую заставацца ў сваёй краіне і працаваць на сваю краіну. Што б ні здарылася.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: