Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністр абароны Польшчы: Расея становіцца непрадказальнай 15:24, 16/07/2007
Расея, заявіўшы пра спыненне дзеяння Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе і звязаных з ім міжнародных дамоў, становіцца "непрадказальнай" краінай, заявіў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Аляксандр Шчыгло (Aleksander Szczyglo).
Кіраўнік польскага абароннага ведамства суправаджае ў Вашынгтоне прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага (Lech Kaczynski), які знаходзіцца ў ЗША з працоўным візітам. Як чакаюць, галоўнай тэмай перамоваў Джорджа Буша і Качыньскага стане размяшчэнне на тэрыторыі Польшчы элементаў амерыканскай сістэмы проціракетнай абароны (ПРА), паведамляе РІА "Новости".
"Гэты візіт супаў па часе з рашэннем прэзідэнта Пуціна аб прыпыненні дзеяння Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Гэтае рашэнне, якое ставіць Расею ў шэраг краін, якія нармальнай мовай называюцца як дзяржавы, якія становяцца непрадказальнымі", – сказаў Шчыгло ў інтэрв`ю польскім журналістам у Вашынгтоне.
Прэс-служба Крамля паведаміла ў суботу, што прэзідэнт Расеі падпісаў указ аб прыпыненні Расеяй дзеяння ДЗУСЕ і звязаных з ім міжнародных дамоў. Як тлумачыцца ва ўказе, гэтае рашэнне звязанае "з выключнымі акалічнасцямі, якія адносяцца да зместу Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе ад 19 лістапада 1990 года, што закранаюць бяспеку Расейскай Федэрацыі і якія патрабуюць прыняцця неадкладных мераў".