Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
1617 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Збор подпісаў – форма барацьбы?
14:55, 16/07/2007

У Камісію па правах навучэнцаў, РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» (БХК) працягваюць звяртацца студэнты з просьбай дапамагчы ў рэалізацыі сваіх правоў. Нагадаем, што падчас вясновай ініцыятывы збору подпісаў у «палату прадстаўнікоў», БХК аказваў прававую дапамогу навучэнцам, якія ажыццяўляюць збор подпісаў.

На жаль, студэнты заяўляюць пра тое, што іх звароты да дэпутатаў не былі прынятыя да ўвагі. «Народныя выбраннікі» прагаласавалі за законапраект, хоць студэнты прасілі пра зваротнае. Таксама студэнты адзначаюць, што ім не быў накіраваны адказ наконт распачатых дзеянняў у сувязі з іх просьбай, што парушае заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

На абмеркаванні дадзенай сітуацыі шматлікія актывісты выказваліся за ініцыяванне адзову «дэпутата». Камісія па правах навучэнцаў, вывучае працэдуру адзову дэпутатаў. На дадзены момант навучэнцам рэкамендаванае правесці сход выбаршчыкаў, на які запрасіць «дэпутата», выслухаць яго справаздачу пра праробленую працу ў мэтах абароны правоў і інтарэсаў тых, хто звярнуўся.

Таксама Камісія па правах моладзі, якая навучаецца, прааналізавала наяўную інфармацыю пра Указ Прэзідэнта «Аб адраснай сацыяльнай падтрымцы», які рыхтуецца. Планаваныя выплаты студэнтам для кампенсавання выдаткаў на праезд неэфектыўныя, бо мяркуюцца для выплаты студэнтам з пэўным прыбыткам у сям`і (не больш як 130 тысяч на чалавека). На думку Старшыні Камісіі па правах моладзі, якая навучаецца, Таццяны Гацуры, такая форма рэфармавання ўшчамляе правы і інтарэсы навучэнцаў.

Таму Камісія будзе ўдзельнічаць у зборы студэнтамі 50 тысяч подпісаў у ПП для ініцыявання змены закона, датычнага льгот на праезд для студэнтаў. Плануецца, што дадзеная працэдура будзе выкананая да сярэдзіны снежня гэтага года, гэта значыць да ўступлення ў сілу прынятага закона, які аднімае ў навучэнцаў права на льготны праезд. Праект закона, занесены грамадзянамі ў парадку рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы, падлягае абавязковаму разгляду «палатай прадстаўнікоў» з удзелам старшыні ініцыятыўнай групы (або яго намесніка).

БХК звяртае ўвагу народных выбраннікаў і службовых асоб на прыняты ПП Закон Рэспублікі Беларусь «Аб парадку рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзянамі Рэспублікі Беларусь» (Прыняты «палатай прадстаўнікоў» 23 кастрычніка 2003 года, ухвалены Саветам Рэспублікі 12 лістапада 2003 года), дзе ў арт.4 адзначанае, што «права заканадаўчай ініцыятывы рэалізуецца грамадзянамі свабодна. Грамадзянін асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы. Ніхто не мае права перашкаджаць законнаму ажыццяўленню грамадзянамі права заканадаўчай ініцыятывы, абмяжоўваць яго альбо прымушаць да рэалізацыі гэтага права».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: