Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адзін з намеснікаў старшыні Аршанскага райвыканкама арыштаваны пры атрыманні хабару ад прадстаўніка камерцыйнай структуры
Як паведамілі БелТА ў Віцебскай абласной пракуратуры, за спрыяльнае развязанне пытання аб прызначэнні пераможца тэндэрнага гандлю па рэканструкцыі адной з устаноў адукацыі службовец хацеў атрымаць $3 тыс.
Цяпер ён затрыманы. Супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа па арт.430 ч.3 Крымінальнага кодэкса Беларусі (атрыманне хабару асобай, якая займае адказную пасаду), згодна з якой службоўцу пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення свабоды.