Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рух «За Свабоду» не будзе ўдзельнічаць у «выбарах» 14:12, 16/07/2007
Рада Руху “За Свабоду” прыняла рашэнне не высоўваць сваіх кандыдатаў на выбарах у “палату прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” РБ, якія маюць адбыцца ўвосень 2008 года. Рада Руху аднагалосна прагаласавала за падпісанне пагаднення АДС аб прынцыпах долі ў палітычнай кампаніі падчас выбараў у “палату прадстаўнікоў” толькі ў трох яе кірунках, гэта:
1. Сумеснае ажыццяўленне кампаніі па вылучэнні прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў.
2. Удзел у палітычнай кампаніі "За свабоду, за сумленныя выбары".
3. Правядзенне канферэнцыі з удзелам міжнародных арганізацый, нацыянальных парламентаў дэмакратычных краін, улад, а таксама дэмакратычных сілаў, накіраванай на змену выбарчага заканадаўства, а таксама на змену заканадаўства аб палітычных партыях і грамадскіх аб`яднаннях.
– Дадзеная дзейнасць Руху "За Свабоду" падчас палітычнай кампаніі ў «палату прадстаўнікоў» будзе накіраваная на змену выбарчага заканадаўства, на інфармаванне грамадзян аб парушэннях іх выбарчых правоў, а таксама на мабілізацыю грамадства на абарону гэтых правоў, – адзначыў падчас паседжання кіраўнік фракцыі АДС "Рэгіёны за Свабоду" Віктар Карняенка.
– Рух «За Свабоду» змагаецца за працэдуру, а не за ўладу. Мы хочам дамагчыся правядзення ў Беларусі свабодных і дэмакратычных выбараў, – падкрэсліў лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.
Удзельнікі сустрэчы разгледзелі таксама пытанні канчатковага фармавання выканаўчага органа Руху, кіраваць якім будзе намеснік кіраўніка Руху Юрась Губарэвіч, яго наяўную і перспектыўную дзейнасць, а таксама зацвердзілі дапоўненае прадстаўніцтва фракцыі "Рэгіёны "За Свабоду" у Палітычнай Радзе АДС.