Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Менск ахоплены акцыямі салідарнасці (Фота)
18:29, 17/07/2007

Некалькі сотняў чалавек 16 ліпеня ўзялі ўдзел у акцыях салідарнасці ў Беларусі. Акцыі прайшлі ў некалькіх частках горада – ля касцёла святога Язэпа на вуліцы Кірылы і Мяфодзія, Кастрычніцкай плошчы, ля Нацыянальнай бібліятэкі, плошчы Якуба Коласа, Акадэміі Навук, Дому культуры чыгуначнікаў, на набярэжнай Свіслачы, а таксама ў Завадскім раёне Менска. Толькі да касцёла святога Язэпа людзі прыходзілі цягам дня тройчы!

Некалькі дзесяткаў чалавек сабраліся ўчора на Кастрычніцкай плошчы з партрэтамі палітычных зняволеных, але былі выцесненыя на праспект Незалежнасці. Тады людзі прыйшлі да касцёла святога Язэпа. Праўда, і ля касцёла яны не здолелі доўга прастаяць. Супрацоўнікі АМАПа ў цывільным прымусілі іх разысціся.

Праз гадзіну, у 19.00, да касцёла прыйшлі каля 50 моладзевых актывістаў у майках «За свабоду!». Маладыя людзі стаялі на каленах і маліліся за вяртанне касцёла вернікам.

А 20 гадзіне каля будынка касцёла святога Язэпа сабраліся ўжо не менш за 100 чалавек. Яны паставілі свечкі на прыступкі будынка, цягам 15 хвілін правялі сумесную малітву, праспявалі беларускі нацыянальны гімн "Магутны Божа" і разышліся. Акцыя прайшла без эксцэсаў.

Вернікі ўжо два гады змагаюцца за вяртанне касцёла святога Язэпа Каталіцкай царкве. Раней у касцёле і кляштары размяшчалася ваенная камендатура, а цяпер улады збіраюцца перабудаваць кляштар у гасцініцу з басейнам і боўлінгам. Акцыі ў абарону касцёла праходзяць ля яго сцен штодня.

У іншых частках горада – ля Нацыянальнай бібліятэкі, плошчы Якуба Коласа, Дому культуры чыгуначнікаў, Акадэміі Навук, на набярэжнай Свіслачы, а таксама ў Завадскім раёне Менска – людзі выходзілі на вуліцы з свечкамі і партрэтамі палітычных зняволеных і зніклых лідэраў апазіцыі.


Каля касцёла святога Язепа


Каля касцёла святога Язепа


Каля касцёла святога Язепа



Касцёл святога Язэпа


Касцёл святога Язэпа


Касцёл святога Язэпа



Нацыянальная бібліятэка


Нацыянальная бібліятэка


Национальная библиотека


Плошча Якуба Коласа



Плошча Якуба Коласа



Плошча Якуба Коласа


Завадскі раён Минска


Завадскі раён Минска


Завадскі раён Минска

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: