Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Фонд прэзідэнта папоўніцца грошамі ад алкаголю? 12:57, 17/07/2007
На 5% падаражэюць з 1 жніўня акцызы на алкагольную прадукцыю ў Беларусі. Міністэрству эканомікі зноў давядзецца павысіць цэны на алкаголь.
Сродкі, якія паступяць у бюджэт звыш прадугледжаных паступленняў ад акцызаў на алкаголь і тытунь, пойдуць наўпрост у рэзервовы фонд прэзідэнта. Нагадаем, што папярэдняе павышэнне цэнаў на алкаголь адбылося напрыканцы траўня, паведамляе «Еўрарадыё».
У Законе аб бюджэце на 2007 год рэзервовы фонд прэзідэнта запланаваны ў памеры каля 176 мільярдаў рублёў. Гэта больш, чым фонд нацыянальнага развіцця і трохі менш, чым фонд на фінансаванне юрыдычных асобаў і прадпрымальнікаў.