Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Функцыі КДБ будуць змененыя?
17:32, 17/07/2007

Барацьба кланаў – адно з тлумачэнняў адстаўкі старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі Сцяпана Сухарэнкі. Гэткае меркаванне лідэра нефармальнага аб`яднання афіцэраў – былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў і іншых сілавых структур “Защитники Отечества”, праваабаронцы Алега Воўчака. "То КДБ арыштоўвае міліцэйскіх службоўцаў, то міліцэйскія арыштоўваюць супрацоўнікаў КДБ. Але барацьбы з карупцыяй не ідзе", – адзначыў А.Воўчак.

На яго думку, паміж Сухарэнкам і Навумавым "прабегла нейкая кошка". Паводле інфармацыі праваабаронцы, арышту падпалкоўніка КДБ кіраўнік МУС асабіста дамагаўся праз дзяржсакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана і Аляксандра Лукашэнку, але пры гэтым не змог дамагчыся асабістай аўдыенцыі ў Сухарэнкі". "Гэта быў сігнал, што рана ці позна Сухарэнку знімуць", – Канстатаваў А.Воўчак.

Яшчэ адной магчымай прычынай адстаўкі старшыні КДБ Алег Воўчак называе тое, што "Сухарэнка – чалавек бліжэйшы да Шэймана". Па яго словах, удзельнікі нефармальнага аб`яднання “Защитники Отечества” лічаць, што "рыхтуецца не проста перастаноўка кадраў у вышэйшым кіраўніцтве КДБ – плануецца змяніць функцыі Камітэта дзяржбяспекі". "Ёсць нават такая інфармацыя. Дзесьці пашырыць правы дзесьці павузіць. Але ў цэлым будзе рэструктурызацыя", – сказаў А.Воўчак.

Што тычыцца будучыні Сцяпана Сухарэнкі, то, як лічыць А.Воўчак, ён можа быць прызначаны амбасадарам у адну з азіяцкіх краін.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: