Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Што будзе з ільготамі для інвалідаў і ветэранаў? 10:49, 17/07/2007
Парадак падавання льгот для інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, сем`яў загінуўшых вайскоўцаў будзе абмяркоўвацца ў Менску 17-18 ліпеня на паседжанні Міждзяржаўнай працоўнай групы краін Садружнасці.
Як паведамілі ІА «ЭКОПРЕСС» у Статкамітэце СНД, Міждзяржаўная працоўная група для аналізу і выпрацоўкі прапаноў па далейшай рэалізацыі Пагаднення аб узаемным прызнанні льгот і гарантый для ўдзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, сем`яў загінуўшых вайскоўцаў ад 15 красавіка 1994 года з улікам замены ў шэрагу дзяржаў натуральных льгот на грашовыя выплаты была створаная ў 2005 годзе.
Раней у Садружнасці быў прыняты шэраг мер, якія павінны былі спрыяць рэалізацыі правоў ветэранаў. Аднак пераход шэрагу краін Садружнасці на замену натуральных льгот на грашовыя выплаты (Азербайджанская Рэспубліка, Рэспубліка Казахстан, Рэспубліка Малдова, Расейская Федэрацыя) запатрабавала выпрацоўкі новага механізму рэалізацыі правоў інвалідаў і ўдзельнікаў ВАВ.