Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады абяцаюць адкрыць межы
11:49, 17/07/2007

У Беларусі спачатку будуць скасаваныя выязныя штампы ў пашпартах, а пасля з`явіцца біяметрычныя пашпарты, паведаміў у інтэрв`ю газеце “Советская Белоруссия” ў аўторак міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў.

"Да 1 студзеня 2008 года мы плануем адмяніць выязныя штампы ў пашпарце. Ужо ў самыя блізкія 3–4 гады яго павінен замяніць біяметрычны пашпарт", паведаміў ён. Пры гэтым міністр растлумачыў, што "гэта не наша прыхамаць, а міжнароднае патрабаванне. Проста праз 3 – 4 гады без біяметрычнага пашпарта беларуса ў іншую краіну ўжо не пусцяць".

У.Навумаў таксама дадаў: "Хачу супакоіць тых, хто выязджаць за межы краіны не плануе: абавязковай пашпартызацыі не будзе".

Пры гэтым міністр не выключыў, што біяметрычны пашпарт будзе каштаваць дорага. "Бо ў гэты дакумент трэба звесці найдакладнейшую інфармацыю пра чалавека: адпячаткі пальцаў, сятчатка вока, абрысы носу", – сказаў У.Навумаў, дадаўшы, што "такі пашпарт будуць набываць толькі жадаючыя".

Наконт пытанняў па замене прапіскі на рэгістрацыю, кіраўнік МУС растлумачыў: "Спачатку адрозненняў ад прапіскі будзе мала. І замена прапіскі рэгістрацыяй – не наша патрабаванне, а жаданне грамадзян". "Плату за ваду і газ налічаюць па колькасці пражываючых. Да нас прыходзяць пенсіянеры з скаргамі, што ў суседскай кватэры прапісаны адзін чалавек, а рэальна пражываюць чацвёра. І плата за камунальныя паслугі ім ідзе як на 1 чалавека – несумленна! Для гэтага патрэбная рэгістрацыя", – сказаў міністр.

"Будзе выпрацаваная форма абавязковага апавяшчэння чалавека пра сваё перамяшчэнне. Караць за яго невыкананне не будзем, разлік на тое, што законапаслухмяныя людзі будуць пра пераезды паведамляць. Тым больш што з`явіцца адміністрацыйнае пакаранне за само пражыванне без рэгістрацыі – штраф", – растлумачыў кіраўнік МУС.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: