Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Навумаў крытыкуе дэкрэт Лукашэнкі
10:45, 17/07/2007

Міністр унутраных спраў Беларусі генерал-лейтэнант міліцыі Уладзімір Навумаў заяўляе пра неабходнасць распрацаваць новыя меры ў дачыненні бацькоў, якія не пакрываюць дзяржаве выдаткі на выхаванне іх дзяцей.

"Не выключана, што неўзабаве я пайду на прыём да кіраўніка дзяржавы з прапановамі па змяненні дэкрэту нумар 18 – алкаголікаў, прынцыповых "беспрацоўных" і закаранелых злачынцаў у калоніі не перавыхаваюць. Можа, нават наадварот. Таму трэба распрацоўваць іншыя меры", – заявіў Навумаў у аўторак у інтэрв`ю газеце "Советская Белоруссия".

"18-ты дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі прысвечаны пакрыццю выдаткаў дзяржавы на ўтрыманне дзяцей, чые бацькі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў. Павінен прызнаць, у яго рэалізацыі мы дапускаем нямала перагінаў, завошта міліцыю не раз крытыкавалі. Апошнім разам – у “парламенце”, – сказаў У.Навумаў.

"Дэпутаты выказалі меркаванне працадаўцаў, па-свойму справядліва абураных тым, што міліцыя прымушае іх прымаць на службу тых, хто працаваць не хоча ў прынцыпе. Ды яшчэ і плаціць ім нядрэнную зарплату", – растлумачыў У.Навумаў.

"Але тут з’яўляецца праблема. Калі бацька адмаўляецца працаваць, яго паводле дэкрэту варта неадкладна прыцягваць да крымінальнай адказнасці. І гаворка ідзе не па адным-двух выпадках: на парадку дня лёсу 12 – 14 тысяч грамадзян. Некаторыя працадаўцы гатовыя пералічваць грошы на ўтрыманне некалькіх хлопцаў з прыбытку, толькі каб не важдацца з іх гора-бацькамі. Але гэта не вырашэнне праблемы", – падкрэсліў У.Навумаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: