Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
КДБ не каментуе адстаўку Сухарэнкі 16:01, 17/07/2007
Прэс-сакратар Камітэта дзяржбяспекі Валеры Надтачаеў не каментуе адстаўку Сцяпана Сухарэнкі і прызначэнне на пасаду старшыні КДБ Юрыя Жадобіна.
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка вызваліў указамі ад сваіх пасад Старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Сцяпана Сухарэнку і Першага намесніка Старшыні КДБ генерал-маёра Васіля Дземянцея.
Старшынёй Камітэта дзяржбяспекі прызначаны генерал-маёр Юры Жадобін, які займаў да гэтага пасады начальніка службы бяспекі прэзідэнта РБ.
Новаму кіраўніцтву КДБ даручанае ў найкарацейшыя тэрміны занесці прэзідэнту Беларусі прапановы аб кадравым умацаванні Камітэта дзяржбяспекі.