Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Партрэты палітвязняў – на вуліцах Менску (Фото) 16:52, 17/07/2007
16 ліпеня ў 20:00 каля 30 чалавек прынялі ўдзел ў акцыі салідарнасьці каля Адміністрацыі Кастрычніцкага раёну па вуліцы Чкалава 6. Моладзевыя актывісты сабраліся ля Палацу культуры чыгуначнікаў і, трымаючы ў руках партрэты палітвязняў і зніклых па палітычным матывам людзей, прайшлі пешшу па вуліцы Чкалава, пасьля чаго спыніліся насупраць Адміністрацыі Кастрычніцкага раёну і прастаялі пяць хвілін. Далей усе партрэты былі налеплены на бліжэйшыя слупы, плот і прыпынкі.