Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 1718 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэмаграфічную праблему Беларусі закліканая вырашыць рэклама
10:39, 17/07/2007

Даеш дэмаграфічны рост! З гэтага часу беларускія рэкламшчыкі будуць дапаўняць сваю прадукцыю карцінамі шчаслівай шматдзетнай сям`і. Мясцовыя ўлады такім чынам маюць намер спрыяць падвышэнню нараджальнасці ў рэспубліцы. Праблема сур`ёзная, і вырашаць яе трэба ўсялякімі даступнымі сродкамі.

Насельніцтва Беларусі штогод скарачаецца амаль на 50 тысяч чалавек. Каб нацыя зусім не знікла, улады гатовыя ісці на любыя меры. Для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ўсе сродкі добрыя, нават рэклама. У Беларусі рэкламны бізнэс курыруе Міністэрства гандлю. Менавіта тут з`явілася на свет рэкамендацыя, якую атрымалі ўсе рэкламныя агенцтвы краіны. Ім прапанавалі шырэйшае ўжыванне карцін поўнай шчаснай шматдзетнай сям`і, паведамляе «Радыё Маяк».

Ірына Барышнікава, начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства гандлю Беларусі гаворыць: «Калі рэкламуецца нейкі тавар, які выкарыстоўваецца ў сямейным побыту, і пры гэтым на экране прысутнічае шчаслівая шматдзетная сям`я, я думаю, гэтая карціна ўрэшце замацоўваецца ў розуме маладога пакалення».

Як вядома, рэклама навязвае спажыўцам не толькі тавары, але і пэўны лад жыцця. Пасланне можа быць такім: «Хочаш быць паспяховым – купляй аўто нашай кампаніі». Называючы рэкламу «магутнай выхаваўчай зброяй», у Міністэрстве гандлю Беларусі хочуць выкарыстаць гэтую зброю на карысць дэмаграфіі.

Ірына Лятняк, намеснік начальніка аддзела абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Менгарвыканкама адзначае: «Сёння прыкладна ў 10% ад агульнага аб`ёму рэкламы можна ўбачыць узоры шчаслівай шматдзетнай сям`і. Хацелася б, каб такой рэкламы было больш».

Вестка пра неабходнасць прапаганды сямейных каштоўнасцяў беларускія рэкламісты сустрэлі з здзіўленнем і нават скепсісам. Бо, па сутнасці, ім прапанавалі ў камерцыйныя ролікі і плакаты змяшчаць утоеную сацыяльную рэкламу – за грошы таваравытворцаў.

Алёна Усціновіч, дырэктар рэкламнага агенцтва гаворыць: «Натуральна, мы не парушаем заканадаўства. Аднак не ўсюды магчыма і дарэчы выкарыстоўваць карціну шматдзетнай сям`і, таму там, дзе гэта бессэнсоўна, мы гэтага рабіць не будзем».

Разумеючы, што гэтая рэкамендацыя не носіць абавязковы характар, рэкламныя агенцтвы прынялі яе толькі як выклік сабе. Бо неабходна валодаць незвычайным крэатыўным мышленнем, каб адначасова і рэкламаваць тавары, і заклікаць спажыўцоў ствараць шматдзетныя сем`і.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: