Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Лукашэнка вызваліў указамі ад сваіх пасад Старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Сцяпана Сухарэнку і Першага намесніка Старшыні КДБ генерал-маёра Васіля Дземянцея.
«У сувязі з пераводам на іншую працу», – гаворыцца ў распаўсюджаным паведамленні прэс-службы прэзідэнта.
Старшынёй Камітэта дзяржбяспекі прызначаны генерал-маёр Юры Жадобін, які займаў да гэтага пасаду начальніка службы бяспекі прэзідэнта РБ.
На месца Жадобіна прызначаны падпалкоўнік Андрэй Вцюрын, які займаў да сёння пасаду начальніка ўпраўлення асабістай аховы прэзідэнта.
Новаму кіраўніцтву КДБ даручанае ў самыя кароткія тэрміны занесці прапановы аб кадравым умацаванні Камітэта дзяржбяспекі.