Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мікола Статкевіч: «Лукашэнка ўмацоўвае ўласную бяспеку» 15:41, 17/07/2007
«Лукашэнка прызначыў на пасаду старшыні КДБ чалавека набліжанага, да якога ёсць давер, якога лічаць надзейным. І тут цалкам не важны прафесіяналізм. Лукашэнка ўмацоўвае ўласную бяспеку. Ён баіцца ўмяшання сілавых структур у палітыку, баіцца ўплыву Расеі на беларускіх сілавікоў», – пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 кадравыя перастаноўкі ў Камітэце дзяржбяспекі лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), першы старшыня «Беларускага згуртавання вайскоўцаў», падпалкоўнік у адстаўцы Мікола Статкевіч.
Кандыдатура новага старшыні КДБ, на думку Статкевіча, не выкліча вялікага непрымання ў супрацоўнікаў ведамства. «У КДБ занадта шмат новых людзей. Узровень прафесіяналізму знізіўся. Гэта не тыя бездакорныя сілавыя структуры, якія былі раней», – адзначыў Статкевіч.
Аляксандр Лукашэнка вызваліў указамі ад сваіх пасад Старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Сцяпана Сухарэнку і Першага намесніка Старшыні КДБ генерал-маёра Васіля Дземянцея.
Старшынёй Камітэта дзяржбяспекі прызначаны генерал-маёр Юры Жадобін, які займаў да гэтага пасаду начальніка службы бяспекі прэзідэнта РБ.