Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ханс Георг Вік: «Арышт шпіёнаў накіраваны на запалохванне грамадства» 11:23, 17/07/2007
Адзін з вядучых еўрапейскіх экспертаў па Беларусі, былы кіраўнік місіі АБСЕ ў Менску Ханс Георг Вік заявіў, што лічыць арышт чатырох падазраваных у шпіянажы на карысць Польшчы акцыяй, накіраванай супраць польскай меншасці ў Беларусі, а таксама на запалохванне ўсяго грамадства. "На мой погляд, беларускі рэжым выкарыстоўвае такія гісторыі для таго, каб падаграваць у грамадстве страх перад сістэмай", – заявіў нямецкі палітык.
"Мэта ўлады можа быць яшчэ і ў наступным: паказаць беларускаму народу, з чым трэба ідэнтыфікаваць Польшчу і такім чынам нашкодзіць польскай меншасці, якая жыве ў Беларусі. Тым больш, такія спробы ўжо былі. Ужо прапагандавалася, што прадстаўнікі польскай меншасці ў Беларусі "працуюць" у інтарэсах Польшчы", – перадае словы Ханса Георга Віка беларуская служба Deutsche Welle.
"Зразумела, што такія дзеянні Беларусі не будуць спрыяць паляпшэнню гэтых стасункаў. Бо Беларусь, па сутнасці, паводзіць сябе варожа па дачыненні да Польшчы, якая з`яўляецца сябрам ЕЗ", – заявіў палітык.
Ханс Георг Вік удакладніў, што Еўразвяз не будзе першым рэагаваць на дадзены інцыдэнт і пачакае рэакцыі Польшчы.
Раней Тэлеграф паведаміў, што затрыманыя агенты польскай выведкі збіралі інфармацыю пра стан сістэмы СПА. Як падкрэсліў намеснік начальніка КДБ Віктар Вягера, сваімі дзеяннямі шпіёны не паспелі нанесці шкоду абароназдольнасці Беларусі.