|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Лукашэнку не хапае на газ? 16:56, 18/07/2007
У Маскву прыляцела дэлегацыя топ-мэнэджэраў ААТ «Белтрансгаз» для перамоваў з газавай манаполіяй. Як паведаміла газеце «Взгляд» крыніца, якая ведае пра ход перамоваў, беларускі бок своечасова не паспявае аплаціць газ, пастаўлены ёй Газпромам. «Нядаўна карпарацыя аплаціла 12,5% акцый «Белтрансгаза», пералічыўшы 625 млн даляраў, – адзначае крыніца. – Планавалася, што грошы вернуцца канцэрну як аплата за вуглевадародную сыравіну, пастаўленую ім расейскім бокам». Але сродкі, па словах крыніцы, пералічаныя не былі. Замест іх у мінулы панядзелак у Маскву прыехалі беларусы. Як распавялі газеце «Взгляд» у «Белтрансгазе», у дэлегацыю ўвайшлі тры чалавекі – генеральны дырэктар ААТ Зміцер Казакоў, яго намеснік Венерый Валчуга і начальнік аддзела эканамічнага аналізу, прагнозу і распрацоўкі эканамічных нормаў Юры Ляшэнка. У кампаніі пацвердзілі, што топ-мэнэджэры паляцелі на перамовы ў Газпром, але сутнасці сустрэчы, якая мае адбыцца ў чацвер не раскрылі. Не стаў раскрываць ход будучай сустрэчы і прэс-сакратар прэм`ер-міністра Беларусі Аляксандр Цімашэнка. «Я нічога не чуў пра гэтыя перамовы і не бачыў ніякіх дакументаў», – растлумачыў ён. «Я б не хацеў пакуль агучваць нашы прапановы, таму што пакуль гаварыць няма пра што, – распавёў газеце «Взгляд» намеснік дырэктара Белтрансгаза Венерый Валчуга. – Давайце дачакаемся нейкіх рашэнняў». «Мы сапраўды прыляцелі на перамовы, якія звязаныя з нашымі ўзаемінамі з Газпромам», – распавёў Юры Ляшэнка. Па яго словах, канчатковы склад беларускай дэлегацыі пакуль не вызначаны. «Магчыма, будзе яшчэ хтосьці, Зміцер Міхайлавіч (Казакоў, гендырэктар «Белтрансгаза») адбыў у Менск для кансультацый, – адзначае ён. – З кім ён можа прыехаць невядома». Юры Ляшэнка пацвердзіў перадачу Газпромам 625 млн даляраў за акцыі «Белтрансгаза». «Гэта іх абавязальніцтва па дамове, – гаворыць начальнік аддзела. – Наконт нашых плацяжоў за газ, тут пракаментаваць складана – цана на газ вырасла ў два разы да 100 даляраў за тысячу кубаметраў, а тэрміны праплаты яшчэ не наступілі». Дату, да якой «Белтрансгаз» павінен па дамове аплаціць вуглевадародную сыравіну Газпрома, Юрый Ляшэнка назваць адмовіўся, спаслаўшыся на прыватнасць гэтай інфармацыі. «Але ніякіх праблем я тут не бачу, вырашым пытанне з Газпромам, – упэўнены ён. – Гэта ў агульных інтарэсах». Намеснік дырэктара краін СНД Уладзімір Жарыхін лічыць, што перамовы могуць зацягнуцца праз жаданне беларускага боку атрымаць нейкія фінансавыя паслабленні. «Інструментарый можа быць разнастайным, – лічыць ён. – Скандалы з прыцягненнем заходніх дзяржаў, напамінкі пра славянскае братэрства і ветэранаў, якія замярзаюць». З расейскага боку ж, па дадзеных аналітыка, ёсць імкненне падвысіць цэны на газ да сусветнага ўзроўню – 280 даляраў за тысячу кубаметраў. «Ідзе гандаль, цалкам натуральны, на мой погляд, працэс», – адзначае спадар Жарыхін. «Перамовы будуць працякаць талерантна, – лічыць аналітык «Ак Барс Фінанс» Аляксандр Блахін. – Гэта працоўныя пытанні, тым больш што расейскі бок прапаноўваў беларусам крэдыт узяць на аплату». Самыя вострыя пытанні паміж кампаніямі, на думку эксперта, узнікаюць бліжэй да канца года, калі складаюцца дамовы на пастаўку газу. «Не думаю, што будуць нейкія праблемы», – рэзюмуе ён. У канцы чэрвеня прадстаўнікі «Белтрансгаза» заяўлялі, што шукаюць варыянты па прыцягненні сродкаў. У якасці асноўных прылад разглядалася магчымасць адкрыцця крэдытных ліній праз беларускія банкі альбо прамога фінансавання з-за межы з ужываннем крэдытных нот. Прадстаўнікі кампаніі таксама згадвалі пра тое, што вывучаюць варыянт прыцягнення сіндыкаванага крэдыту Белгазпрамбанку і Газпромбанка. Апошні на пачатку гэтага года ўжо прапаноўваў арганізаваць для «Белтрансгаза» крэдыт на суму да 200 млн даляраў. Аператыўны каментар Газпромбанка ўзяць не атрымалася. У Газпроме ад каментараў адмовіліся.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|