Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Былы амбасадар Эстоніі ў Расеі: Пуцін паводзіць сябе як Гітлер 15:25, 18/07/2007
"Калі пасля прыходу Гітлера да ўлады Нямеччына выйшла з Саюза Нацый, то Расея цяпер выйшла з рамак Дамовы аб звычайных узброеных сілах (ДАЗУС), што даволі сімптаматычна", – так пракаментаваў сёння, 16 ліпеня, у інтэрнэт версіі выдання Eesti Pаevaleht былы амбасадар Эстоніі ў Расеі Март Хельме рашэнне Расеі выйсці з ДАЗУС. На яго думку, гэты крок расейскага прэзідэнта "абсалютна параўнальны з крокам Гітлера", паведамляе інфармацыйнае агенцтва Regnum.
Былы амбасадар нагадаў, як у свой час за выхадам Гітлера з Саюза Нацый было здзейсненае ўвядзенне войскаў у дэмілітарызаваную зону Рэйна і ўсё астатняе, што прывяло да Другой сусветнай вайны. "Вядома, у гісторыі ніколі нельга праводзіць стоадсоткава аднолькавыя паралелі, але вядомыя супастаўленні паміж паводзінамі Пуціна і Гітлера можна зрабіць", – дадаў ён.
Згодна з ацэнкай Хельме, Захад паводзіць сябе цяпер па дачыненні да Пуціна амаль гэтаксама, як у свой час паводзіў сябе з Гітлерам, рэагуючы даволі прадказальна або палітычна карэктна. "Палітычна некарэктныя паводзіны заходніх дзяржаў маглі б гучаць прыкладна наступным чынам: у сувязі з выхадам Расеі з дамовы прычыненая істотная шкода бяспецы заходніх краін і асабліва – нашых маленькіх саюзнікаў, Эстоніі і Латвіі. Таму ў сувязі з гэтым варта адэкватна прарэагаваць і ўвесці буйныя сілы НАТА ў гэтыя дзяржавы", – адзначае Хельме.
Па словах Хельме, пасля адмовы ад ДАЗУС варта чакаць росту мілітарысцкай агрэсіўнасці Расеі. "Я не маю на ўвазе тое, што праз мяжу адразу пакоцяцца танкі, але, напрыклад, Пскоўская дэсантная дывізія пачне дэманстратыўна праводзіць ваенныя манеўры", – напісаў ён. Паводле ацэнцы былога амбасадара, гэта было б чарговым крокам у нарошчванні напружанасці вакол прыбалтыйскіх краін, мэтай якой з`яўляецца выпрабаванне аднадушнасці Захаду ў гэтым пытанні.
Па словах Хельме, у цяперашняй сітуацыі Эстоніі варта знайсці рэсурсы, каб вельмі выразна прадэманстраваць, што мы гатовыя абараняць незалежнасць нават з зброяй у руках. "Гэта тычыцца не толькі рашэнняў палітыкаў. Народ Эстоніі павінен усведамляць, што сусветны парадак пасля Другой сусветнай вайны руйнуецца, а выхад Расеі з ДАЗУС чарговым разам сведчыць пра гэта", – напісаў ён. Таксама, па словах Хельме, важна было б скласці пагадненні з ЗША і іншымі саюзнікамі, "каб у выпадку нападу Расеі імгненна, без вялікіх фармальнасцяў, мы атрымалі б абарону паветраных сіл НАТА для забеспячэння дзеянняў нашага войска".
Як раней паведамляла ІА Regnum Март Хельме працаваў амбасадарам Эстоніі ў Маскве з 1995 па 1999 год.