Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка звольніў Сухарэнку за «дэманізацыю» Захаду?
09:46, 18/07/2007

Як вядома, учора Аляксандр Лукашэнка змяніў кіраўніцтва КДБ. Кіраўнік спецслужбы Сцяпан Сухарэнка адпраўлены ў адстаўку «ў сувязі з пераводам на іншую працу». Пра яго новае прызначэнне пакуль не паведамляецца. Таксама быў зняты з пасады намеснік кіраўніка КДБ Васіль Дземянцей. Новым шэфам КДБ стаў генерал-маёр Юры Жадобін.

Былы шэф КДБ 50-гадовы Сцяпан Сухарэнка ўзначальваў спецслужбу з 2005 года, адслужыўшы да гэтага часу 21 год у органах дзяржбяспекі. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ён абвясціў пра падрыхтоўку апазіцыяй змовы з мэтай сілавога захопу ўлады і паабяцаў, што спробы дэстабілізаваць становішча будуць кваліфікаваныя як тэрарызм.

«Адстаўка Сухарэнкі выглядае лагічна. Ён выканаў свае задачы, асабліва ў перыяд падрыхтоўкі прэзідэнцкіх выбараў», – сказаў «Времени новостей» кіраўнік беларускага аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка. На думку эксперта, былы шэф КДБ «дэманізаваў» Захад і апазіцыю, што магло перашкодзіць імкненню Менска наладзіць стасункі з Еўразвязам.

Зрэшты, незалежны беларускі палітолаг Аляксандр Класкоўскі ў гутарцы з «Временем новостей» зазначыў: «Беларусь засталася адзінай постсавецкай краінай, спецслужба якой працягвае насіць назву КДБ. Калі б Менск хацеў зрабіць сімвалічны жэст у адрас Захаду, ён мог бы памяняць гэтую шыльду».

У нядзелю беларускае тэлебачанне паказала сенсацыйны сюжэт, у якім кіруючыя чыны КДБ распавялі пра раскрыццё ў студзені польскай шпіёнскай сеткі. Леанід Заіка не выключыў, што гэтая інфармацыйная акцыя была няўдалай спробай Сухарэнкі даказаць важнасць сваёй працы.

На фота: новы старшыня КДБ генерал-маёр Юры Жадобін.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: