|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Лукашэнка выхоўвае КДБ 14:34, 19/07/2007
Камерсантам ад КДБ Лукашэнка гатовы паатрубаць рукі Аляксандр Лукашэнка жорстка папярэдзіў кіроўны склад Камітэта дзяржаўнай бяспекі краіны аб недапушчальнасці сувязяў з бізнэсам. "А што тычыцца асобных вашых камерцыйных памкненняў, то ведайце, рукі паатрубаем да плячэй", – заявіў А.Лукашэнка ў чацвер, прадстаўляючы на пасаду новага старшыню КДБ Юрыя Жадобіна. "У КДБ не месца тым, хто "страхуе", – падкрэсліў кіраўнік Беларусі, паведамляе «Інтэрфакс». Уся надзея на моладзь А.Лукашэнка заявіў, што "нашы маладыя супрацоўнікі, супрацоўнікі аператыўнага звяна, наколькі мне дакладалі, працавалі сумленна і прынцыпова ў адрозненне ад вас, хто тут сядзіць – палкоўнікаў і генералаў". "Вы ж, у тым ліку, займаліся тым, што ўтаілі факты, якія на ваш узровень выносілі вашы падначаленыя, аператыўныя працаўнікі", – адзначыў кіраўнік дзяржавы.. А.Лукашэнка лічыць, што "сюды трэба падцягваць моладзь". Пры гэтым ён даручыў новаму кіраўніку КДБ "цягам года "вычысціць" камітэт, а той, хто заседзеўся, пойдзе на пенсію. А такіх тут хапае", – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён папярэдзіў Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана: "калі яшчэ раз занясеце мне кандыдатуры на падаўжэнне тэрміна службы, то наракайце на сябе. Хай ідуць на пенсію, хто не хоча працаваць", – падкрэсліў Лукашэнка. Ломаця не чапай Аляксандр Лукашэнка заявіў, што факты супрацьпраўнай дзейнасці з боку супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі будуць жорстка спыняцца. "Ужо сёння на некаторых сайтах у Інтэрнэце, "жоўтай" прэсе шмальцуюцца факты вашай супрацьпраўнай дзейнасці. Гэта тычыцца і старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Зянона Кузьміча Ломаця і г.д. Думаю, у рамках крымінальнай справы, Генеральны пракурор, цяперашняе кіраўніцтва КДБ і МУС разбяруцца", – заявіў А.Лукашэнка ў чацвер, прадстаўляючы новага кіраўніка КДК Юрыя Жадобіна. КДБ як прахадны двор Кіраўнік дзяржавы раскрытыкаваў сітуацыю па захаванні сакрэтнай інфармацыі якая склалася ў КДБ. "Тое, што ведае КДБ – ведае ўся краіна. Не сакрэт, што інфармацыя як увайшла ў КДБ, так і выйшла. Гэта ганьба для КДБ", – адзначыў кіраўнік дзяржавы. Пра справу «польскіх шпіёнаў» У той самы час Лукашэнка падзякаваў супрацоўнікаў беларускай контрвыведкі Камітэта дзяржбяспекі за раскрыццё агентурнай сеткі ваеннай выведкі Польшчы, паведамляе «Інтэрфакс». «Так, можна пагадзіцца з сцвярджэннем, што ў вашай працы ёсць шэраг паспяховых пробліскаў. Апошні прыклад – контрвыведніцкая аперацыя па спыненні дзейнасці агентурнай сеткі ваеннай выведкі Міністэрства абароны Польшчы. Дзякуй контрвыведнікам за гэтую выдатную працу», – заявіў А.Лукашэнка ў чацвер прадстаўляючы на пасаду новага старшыню КДБ Юрыя Жадобіна.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|