Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, за шэсць месяцаў тэлевізійнымі заводамі Беларусі вырабленыя 382,7 тыс. тэлевізараў, што на 37% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Бытавых гадзіннікаў выпушчаныя 239,2 тыс. (на 53,3% менш), бытавых лядовень і маразільнікаў – 519,7 тыс. (на 0,2%), кавальска-прэсавых машын – 101 (на 18,5%), падшыпнікаў качання – 4 млн. 839 тыс. (на 3,1%).
Разам з тым растуць запасы гэтых тавараў на складах прадпрыемстваў. Так, за шэсць месяцаў назапасілася 161,5 тыс. тэлевізараў, што склала 292,3% да сярэднемесячнага аб`ёму вытворчасці. У параўнанні з студзенем запасы выраслі на 15,5%, з пачаткам чэрвеня – на 2,5%. Запасы бытавых гадзіннікаў у 30,1 разоў большыя за сярэднемесячны аб`ём вытворчасці, падшыпнікаў качання – 154,5%, кавальска-прэсавых машын – 106,9%, лядовень – 87,1%, паведамляе БелаПАН.
Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць па прадпрыемствах міністэрства на 1 чэрвеня склала 286,8 млрд. рублёў, што на 1% менш, чым на пачатак года. Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць – 254,9 млрд. рублёў (на 8,6% больш).