Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На волю выйшаў Алесь Каліта (Фота) 10:20, 19/07/2007
Старшыня моладзевай камісіі партыі БНФ Алесь Каліта адседзеў 15 сутак арышту ў турме на вуліцы Акрэсьціна паводле абвінавачаньня ў дробным хуліганстве.
Алеся Каліту затрымалі 3 ліпеня каля сядзібы партыі БНФ людзі ў цывільным. На судзе яны казалі, што па рацыі атрымалі загад затрымаць маладых людзей, якія ішлі ў іх бок. Паводле спэцназаўцаў, у юнакоў маглі быць агітацыйныя матэрыялы пра эўрапейскія каштоўнасьці, паведамляе «Радыё Свабода».
У міліцыі Цэнтральнага раёну Менску на Алеся Каліту і Паўла Серадзенку склалі пратаколы за дробнае хуліганства. Паводле міліцыянтаў хлопцы нецэнзурна лаяліся і пагражалі ім расправай.
Судзьдзя Тацяна Паўлючук пакарала Паўла арыштам на 10 сутак, Алеся – на 15.
Алеся Каліту сустракалі яго паплечнікі, актывісты “Маладога фронту” і лідэры партыі БНФ.