Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пікеты забаранілі нават на Бангалоры 16:24, 19/07/2007
Менгарвыканкам адмовіў у правядзенні ў парку «Дружбы народаў» пікетаў салідарнасці з старшынёй БСДП(Г), палітвязнем Аляксандрам Казуліным. Планавалася, што пікеты пройдуць з 21 па 31 ліпеня. Заяўнікі акцыі, для таго, каб атрымаць станоўчы адказ, папрасілі даць менавіта тое месца, дзе пікетаванне праводзілася летась.
Як адзначаецца ў адказе Менгарвыканкама, пікеты ў дадзеным месцы праводзіць нельга, у сувязі з тым, што «на тэрыторыі парку «Дружбы народаў» пачынаюцца працы па падрыхтоўцы пляцоўкі да святочных мерапрыемстваў, прысвечаным 940-годдзю г.Менска», паведамляе АФН.