Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адмоўнае сальда склала 1,5 мільярды даляраў 16:26, 19/07/2007
У студзені–траўні ў Беларусі сфармавалася адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў 1 млрд. 450,7 млн. даляраў, паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу. За аналагічны перыяд мінулага года адмоўнае сальда складала 781,3 млн. даляраў.
Велічыня адмоўнага сальда знешнегандлёвых аперацый з Расеяй павялічылася з 2 млрд. 675,9 млн. даляраў у студзені–траўні 2006 года да 2 млрд. 710,2 млн. даляраў у студзені–траўні 2007 года, перадае БелаПАН.
Асноўнай крыніцай фармавання адмоўнага сальда знешняга гандлю таварамі з`яўляюцца экспартна-імпартныя аперацыі з прамежкавымі таварамі (энерганосьбіты, сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя). За пяць месяцаў у краіну ўвезеныя прамежкавыя тавары на 7 млрд. 271,5 млн. даляраў, або на 19,4% больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Экспарт прамежкавых тавараў склаў 5 млрд. 987,6 млн. даляраў. Велічыня адмоўнага сальда знешняга гандлю прамежкавымі таварамі павялічылася з 697,5 млн. даляраў у студзені–траўні 2006 года да 1 млрд. 283,9 млн. даляраў у студзені–траўні 2007 года.
Энергетычныя тавары займаюць 46,6% экспарту і 46,2% імпарту прамежкавых тавараў. На знешні рынак іх пастаўлена на 2 млрд. 788,4 млн. даляраў, што на 10,2% менш, чым за аналагічны перыяд папярэдняга года. Пры гэтым склалася адмоўнае сальда гандлю энерганосьбітамі ў 573,9 млн. даляраў, у той час як у студзені–траўні 2006 года яно было станоўчым і складала 43,6 млн. даляраў.