Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Польшча адкрывае рынак працы для беларусаў 15:30, 19/07/2007
Польскія ўлады робяць больш лёгкім уезд у краіну працаўнікоў-імігрантаў з Беларусі, Украіны і Расеі, паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Казімеж Куберскі. Па яго словах, 20 ліпеня ўступае ў сілу адпаведная пастанова, якая дазваляе выхадцам з гэтых трох краін працаваць "ва ўсіх сектарах" нацыянальнай эканомікі.
Выступаючы на прэс-канферэнцыі, К.Куберскі растлумачыў гэтае рашэнне запатрабаваннямі ў працоўнай сіле, якія ўзраслі праз эканамічны рост. Паводле ацэнкі Міністэрства працы, Польшча штогод мае патрэбу ў 500 тыс.замежных працоўных, найперш у сельскай гаспадарцы і будаўніцтве, а таксама ў кваліфікаваных інжынерных кадрах і для працы ў сістэме аховы здароўя, паведамляе АФН.
Паводле новых правіл, польскія прадпрыемствы атрымліваюць права двойчы ў год браць на працу на тэрмін да трох месяцаў імігрантаў з Украіны, Расеі і Беларусі. З гэтай мэтай прадугледжаная спрошчаная працэдура выдачы віз у польскіх консульствах гэтых краін.