Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Незалежны тэлеканал пачне вяшчанне ў лістападзе 11:58, 19/07/2007
Упраўленне польскага нацыянальнага тэлебачання афіцыйна зацвердзіла ў сваёй структуры новы спадарожнікавы канал для Беларусі «Белсат». Гэта было неабходнае для таго, каб канчаткова завяршыць развязанне арганізацыйных пытанняў і прыступіць да працы. Па словах прадстаўніка канала, «Белсат» пачне сваё вяшчанне ўжо ў лістападзе гэтага года. Цяпер жа ідзе падрыхтоўка персаналу і тэхнікі, ствараюцца першыя перадачы.
Як паведамляе «Радыё Свабода», канал будзе выходзіць у эфір 16 гадзін у суткі, а трансляцыя будзе цалкам на беларускай мове.
Пагадненне аб стварэнні спадарожнікавага канала ў красавіку падпісалі грамадскае польскае тэлебачанне і МЗС Польшчы. Апошні таксама стане і галоўным спонсарам праекту, які будзе фінансавацца з рэзервовага бюджэту МЗС Польшчы.