Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта «За Свабоду» 10:07, 19/07/2007
Міністэрства юстыцыі Беларусі ў прынцыпе абавязанае зарэгістраваць рух А.Мілінкевіча «За Свабоду». Такое меркаванне выказаў сёння першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Анатоль Рубінаў.
«Забараніць праяўленне грамадскай ініцыятывы ва ўмовах дэмакратыі ніхто не мае права», – заявіў Рубінаў, адказваючы на пытанні дзяржаўнага СМІ, паведамляе АФН
«Чаму людзі, якія сёння, зыходзячы з пазітыўных падахвочванняў і падтрымліваючы курс на незалежнасць нашай дзяржавы, хочуць актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці, не могуць гэтага зрабіць? Чаму мы павінны ім гэта забараняць?» – абурыўся першы намеснік кіраўніка адміністрацыі.
Па яго словах, у Мінюсце можа быць зарэгістраваная ўсялякае грамадскае аб`яднанне або палітычная партыя пры ўмове, што яны прытрымліваюцца закона і выконваюць неабходныя патрабаванні.
Нагадаем, што дакументы на рэгістрацыю руху «За Свабоду» былі пададзеныя ў Мінюст 18 чэрвеня 2007 года. Прачакаўшы роўна месяц, адведзены па заканадаўстве, Міністэрства адправіла сёння пісьмовы адказ заснавальнікам руху.
Тым часам, аргкамітэт руху «За Свабоду» чакае пісьмовага адказу ад Міністэрства юстыцыі наконт рашэння аб рэгістрацыі. Пра гэта паведаміў адзін з заснавальнікаў Аляксей Кавалец.
Паводле беларускага заканадаўства для разгляду дакументаў аб рэгістрацыі грамадскага аб`яднання адводзіцца адзін месяц. Учора скончыўся тэрмін разгляду дакументаў аб рэгістрацыі РПГА «Рух «За Свабоду».